Камуністычная партыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 7:
Народны камісар па справах нацыянальнасцей [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|І. Сталін]] у адносінах да беларусаў ажыццяўляў бальшавіцкую палітыку праз [[Беларускі нацыянальны камісарыят]] (Белнацком), з якім супрацоўнічалі дзеячы [[БСДП|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]] (БСДП) і [[Беларускія секцыі РКП(б)|Беларускіх секцый РКП(б)]]: [[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]], [[Я. Лёсік]], [[А. Чарвякоў]], [[З. Жылуновіч]] і інш. Дырэктыва Наркамнаца РСФСР ад [[27 снежня]] [[1918]] г. вызначыла асноўныя прынцыпы партыйна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Паводде яе старшыня [[Цэнтральнае бюро КП(б)Б|Цэнтральнага Бюро КП(б)Б]] або ЦК КП(б)Б павінен быў адначасова з'яўляцца прадстаўніком ЦК РКП(б) і ўрада Расійскай Федэрацыі ў беларускіх органах улады. Правы і абавязкі ЦБ КП(б)Б і ўрада Беларусі заставаліся такімі ж, як і ў былога Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) і Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту ([[Аблвыкамзах]]а). Гэта азначала поўную залежнасць ад ЦК РКП(б) і ўрада Савецкай Расіі.
 
[[29 снежня]] [[1918]] г. [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|І.Сталін]] паведамляў старшыні Аблвыкамзаха [[А. Мяснікоў|А. Мяснікову]], што «сёння выязджаюць у Смаленск беларусы (дэлегаты ад Беларускіх секцый РКП(б). Вязуць з сабой Маніфест. Просьба ЦК партыі і У. Леніна прыняць іх, як малодшых братоў, магчыма яшчэ нявопытных, але гатовых аддаць сваё жыццё партыйнай савецкай рабоце». Хоць кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) не падзяляла ідэю Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) аб стварэнні Кампартыі Беларусі і абвяшчэнні Беларусі Сацыялістычнай Савецкай Рабоча-Сялянскай Рэспублікай, яно падпарадкавалася ўказанням цэнтра. [[30 снежня]] [[1918]] г. у [[Смаленск]]у пачала работу [[I з'езд КП(б)Б|VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б)]]. 206 яе дэлегатаў прадстаўлялі 17771 камуніста ад партыйных арганізацый Мінскай, МаііпёўскайМаігілёўскай, Віцебскай, Смаленскай, беларускіх партыйных арганізацый Віленскай і Чарнігаўскай губгуберняў. Па прапанове Мяснікова Канферэнцыя абвясціла сябе «I з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі». У рашэннях I з'езда падкрэслівалася, што работу ўсіх партыйных арганізацый узначальвае ЦБ, якое з'яўляецца «вярхоўным органам у рэспубліцы і верным вокам Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі ўсіх расійскіх савецкіх сацыялістычных рэспублік». У «Палажэнні аб партыйных арганізацыях» вызначаліся агульныя палажэнні, схема арганізацый, палажэнні аб фракцыях, «Інструкцыя для работ раённага і падраённага камітэтаў», абавязкі камуніста. Яно ўяўляла сабой спалучэнне асноўных праграмных і статутных палажэнняў РКП(б). У «Інструкцыі» падкрэслівалася, што «ячэйкі не з'яўляюцца органамі дзяржаўнай улады, не павінны непасрэдна ўмешвацца ў работу Саветаў і іх устаноў, а толькі ў сілу партыйнай дысцыпліны дзейнічаць цераз сваіх членаў, якія працуюць у савецкіх органах, і толькі такім чынам кіруюць іх работай». Аднак на справе прынцыпы дэмакратычнага цэнтралізму не заўсёды выконваліся і ўся дзейнасць КП(б)Б рэгламентавалася ўказаннямі цэнтральных органаў і кіраўнікоў РКП(б).
 
На I з'ездзе КП(б)Б і пасля яго працягвалася барацьба за кіраўніцтва ў партыйных і дзяржаўных органах паміж дзеячамі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта і Беларускіх секцый РКП(б). Пры падтрымцы ЦК РКП(б) перамогу атрымалі кіраўнікі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта. 3 15 членаў ЦБ толькі З. Жылуновіч і І. Лагун прадстаўлялі Беларускія секцыі. Старшынёй ЦБ КП(б)Б быў выбраны [[В. Кнорын]]. Цэнтральным друкаваным органам партыі стала газета [[Звязда (1917)|«Звязда»]].
Радок 13:
Адным з галоўных на I з'ездзе было пытанне пра беларускую дзяржаўнасць. У ЦК быў падрыхтаваны Маніфіест аб стварэнні «самастойнай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь», абвешчаны на з'ездзе. У прынятай на з'ездзе рэзалюцыі «Аб граніцах Беларускай Рэспублікі» называліся населеныя беларусамі тэрыторыі, якія павінны былі ўвайсці ў склад рэспублікі. У адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах тэрыторыя Беларусі падзялялася на 7 раёнаў (Баранавіцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Магілёўсюі, Мінскі, Смаленскі) і 53 падраёны (паветы). У адпаведнасці з такім падзелам будавалася і структура партыйных органаў: райкомы (губпарткомы), падрайкомы, валасныя і сельскія партыйныя ячэйкі. Адначасова з КП(б)Б ствараўся і камсамол рэспублікі — арганізацыя, праз якую моладзь далучалася да сферы партыйна-палітычнага і ідэалагічнаг ўплыву, набывала вопыт арганізацыйнай раброты і потым папаўняла рады кампартыі. Галоўным у дзейнасці Кампартыі Беларусі заставаліся пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, умацавання і абароны савецкай улады. Рашэнні I з'езда КП(б)Б і асабліва абвяшчэнне 1.1.1919 Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі аб утварэнні самастойнай рэспублікі выклікалі ў насельніцтва і беларускіх камуністаў пачуццё энтузіязму, надзеі на далейшае развіццё і ўшцаванне беларускай дзяржаўнасці.
 
Пачалася падрыхтоўка да І Усебеларускага з 'езда Саветаў, які павінен быў надаць законнасць партыйным рашэнням. На мітынгах і сходах прымаліся рэзалюцыі аб даверы партыі бальшавікоў і падтрымцы савецкай улады. У студзені [[1919]] г. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і ЦБ КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск. [[16 студзеня]] [[1919]] г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне, паводле якога ў складзе РСФСР заставаліся Віцебская і Магілёўская губ. Спробы членаў ЦБ КП(б)Б апеляваць да ЦК РКП(б) і зварот да У. Леніна аб захаванні БеяарусіБеларусі ў яе этнічных межах станоўчых вынікаў не далі. Гэта рашэнне ЦК РКП(б) зацвердзіў I Усебеларускі з'езд Саветаў (2-3.2.1919, Мінск; 230 дэлегатаў, з іх 213 бальшавікоў і 17 іх прыхільнікаў). На з'ездзе была прынята [[Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь]], выбраны Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР).
 
Па прапанове старшыні ВЦВК і сакратара ЦК РКП(б) Я. Свярдлова з'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную рэспубліку. [[28 лютага]] [[1919]] у Вільні на першым пасяджэнні ЦБ КП(б)Б і ЦК Кампартыі Літвы была вызначана яе назва — «Сацыялістычная савецкая рэснублікарэспубліка Літвы і Беларусі» ([[Літбел]]), назва і склад урада, сцяг, герб. На аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літвы і Беларусі ([[27 лютага]] [[1919]] г.) створаны ўрад Літбела на чале з [[В. Міцкевіча-Капсукас|В. Міцкевічам-Капсукасам]]. [[4 сакавіка|4]]—[[6 сакавіка]] [[1919]] у Вільні адбыўся [[ІІ з'езд КП(б)Б|Аб'аднаўчы з'езд Кампартый Літвы і Беларусі]] (ІІ з'езд КП(б)Б). Старшынёй прэзідыума ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі ([[КП(б)ЛіБ]]) з'езд выбраў Міцкевіча-Капсукаса, сакратаром — Кнорына. Сярод 15 членаў Цэнтральнага Камітэта КП(б)ЛіБ не было ніводнага беларуса. Беларускіх камуністаў прадстаўлялі былыя кіраўнікі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). Кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі на Беларусі фактычна ажыццяўляў Мінскі губернскі камітэт КП(б)ЛіБ.
 
Шмат увагі адцавалася пытанням ваеннага будаўніцтва. Неаднаразова праводзіліся партыйныя мабілізацыі на франты грамадзянскай вайны. Члены КП(б)Б, потым КП(б)ЛіБ разам з беларускімі эсэрамі, прадстаўнікамі іншых партый удзельнічалі ў барацьбе супраць польскай акушцыіакупацыі. 1.1.1920 ініцыятыўная група арганізацыі «[[Маладая Беларусь, 1918|Маладая Беларусь]]» ([[У. Ігнатоўскі]], А. Сташэўскі, У. Каранеўскі, М. Кудзелька ([[М. Чарот]]) і інш.) стварылі арганізац.арганізацыйны цэнтр [[Беларуская камуністычная арганізацыя|Беларускай камуністычнай арганізацыі]] (БКА), якая заявіла аб прызнанні праграмы і тактыкі РКП(б). Хоць БКА актыўна ўключылася ў антыпольскую барацьбу, кіраўніцтва ЦК КП(б)ЛіБ адносілася да яе насцярожана. У жніўні 1920 БКА увайшла ў склад КП(б)ЛіБ.
 
== У Беларускай ССР (даваенны час) ==
3 абвяшчэннем незалежнасці Літвы (май 1920) і заключэннем мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой (12.7.1920) Літбел фактычна перастала існаваць. [[31.7]].[[1920]] на пасяджэнні ЦК [[КП(б)ЛіБ]], БКА, [[Бунд]]а, членаў ЦК прафсаюзаў і Мінскага губернскага ВРК прынята новая ДэкяарацыяДэкларацыя аб абвяшэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэснублікі Беларусь. Паводле рашэння ЦК РКП(б), 5.9.1920 ЦК КП(б)ЛіБ прыняў пастанову аб стварэнні самастойных кампартый (бальшавікоў) Беларусі і Літвы і асобных органаў іх кіраўніцтва. Пачалося аднаўленне структуры мясцовых партыйных органаў.
 
[[ІІІ з'езд КП(б)Б]] ([[22 лістапада|22]]—[[26 лістапада]] 1920; гэты і ўсе наступныя праходзілі ў [[Мінск]]у) указаў на неабходнасць «шырока развіць лозунг „арабочвання“ і „асяляньвання“ ўсіх нашых арганізацый», умацавання дыктатуры пралетарыяту і самой партыі; адзначыў, што «КП(б)Б ёсць абласная арганізацыя РКП(б). і ў агульным і цэлым падпарадкоўваецца дырэктывам ЦК РКП (бальшавікоў)». Цэнтральныя дзяржаўныя органы [[БССР]] падпарадкоўваліся адпаведным камісарыятам [[РСФСР]]. Дыскусія аб прафсаюзах, якая пачалася таксама і ў КП(б)Б восенню 1920, выклікала рознагалоссі ў многіх партыйных і савецкіх органах. Мінскія гарадскія і павятовыя партыйныя канферэнцыі (канец студзеня-люты 1921), [[IV з'езд КП(б)Б]] ([[25 лютага]]-[[2 сакавіка]] [[1921]]) падтрымалі ленінскую платформу «дзесяці» па гэтым пытанні. З'езд прыняў шэраг рэзалюцый. У «Тэзісах аб Галоўпалітасвеце і агітацыйна-прапагандысцкай рабоце» падкрэслівалася неабходнасць стварыць сістэму «дзяржаўнай прапаганды камунізму», а органы, якія вядуць гэту работу, «павінны знаходзіцца пад больш блізкім і непасрэдным кіраўніцтвам партыі, па сутнасці, з'яўляецца чыста партыйнымі органамі…» На [[X з'езд РКП(б)|X з'ездзе РКП(б)]] ([[8 сакавіка|8]]-[[16 сакавіка]] [[1921]]) У. Леніну і яго прыхільнікам удалося правесці рашэнне аб замене палітыкі «ваеннага камунізму» на новую эканамічную палітыку ([[нэп]]), умацаваць давер да бальшавікоў, у т.л. на Беларусі.
Радок 64:
ХІІІ з'езд КП(б)Б (30.5-12.6.1930) звярнуў увагу на паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва галін, якія выпускалі сродкі вытворчасці, адзначыў сур'ёзныя недахопы ў калгасным будаўніцтве, неабходнасць арганізацыйна-гаспадарчага ўмацавання калгасаў, аднаўлення і далейшага развіцця сеткі нізавой сельскагаспадарчай кааперацыі. Ен канстатаваў поспехі ў развіцці адукацыі і ліквідацыі непісьменнасці, павелічэнні колькасці вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, рост тыражоў кніг, газет і часопісаў на беларускай мове і інш. Да сярэдзіны 1930 са згоды К. Гея (са студзеня 1930 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б) органы АДПУ БССР на чале з прысланым з Масквы Р. Рапапортам (са студзеня 1930 член Бюро ЦК КП(б)Б) сфабрыкавалі справу [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюза вызвалення Беларусі»]], скіраваную супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Па гэтай справе было рэпрэсіравана больш за 110 чал. Разам з тым шмат увагі аддавалася пытанням партыйнага будаўніцтва. У 1931 у КП(б)Б прынята 15981 чл. і 8273 кандыдатаў ў члены партыі (самы высокі гадавы паказчык за перыяд 1919—58).
 
Папярэднія вынікі выканання планаў 1-й пяцігодкі падвёў XIV з'езд КП(б)Б (23-29.1.1932). Удзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы вырасла да 50 % у 1931. Хутка расла колькасць рабочых, было ліквідавана беспрацоўе, разгортвалася жыллёвае і сацыяльна-бытавое будаўніцтва. Аднак нізкімі заставаліся прадукцыйнасць працы і зарплата, якасць прадукцыі, высокім быў яе сабекошт. З'езд ухваліў дырэктывы ЦК УКП(б) па 2-м пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1933—37, даручыў ЦК КП(б)Б пачаць яго распрацоўку для БССР. За гады 1-й пяцігодкі БССР ператварылася з аграрнай у аграрна-індустрыяльную рэспубліку. Значнымі былі дасягаенні ў развіцці адукацыі, навукі, культуры. Было пабудавана 538 прадпрыемстваў, у т.л. 78 буйных. Калгасы аб'ядноўвалі 52 % сялянскіх гаспадарак. Аднак аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў 2,7 раза (пры плане ў 3,7 раза), высокі быў яе сабекошт пры нізкай якасці. План капітальнага будаўніцтва быў выкананы на 68,1 %. Зрываліся пастаўкі сыравіны і матэрыялаў. У выніку калектывізацыі, якая ажыццяўлялася пад непасрэдным кіраўніцтвам партыйных органаў, былі ліквідаваны альтэрнатыўныя шляхі развіцця сельскай гаспадаркі. Рашэнні аб'яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б (20-2320—23.7.1933) па ліквідацыі недахопаў у развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі мелі агульны характар, не былі прааналізаваны іх прычыны, паколькі трэба было б прызнаць нерэальнасць вызначаных планаў, заганныя метады кіраўніцтва з боку ЦК УКП(б). Эканамічным працэсам надавалася вострапалітычнае значэнне, невыкананне планаў тлумачылася дзейнасцю «нацдэмаў» і «контррэвалюцыянераў», якія «прабраліся ў партыю і на кіруючыя пасады». «Шкодніцтва» было выкрыта ў Наркамземе, Белтрактарацэнтры, Белдзяржзабеспячэнні і інш. У 1933 у 3013 пярвічных арганізацыях КП(б)Б налічвалася 65040 камуністаў. У ходзе чысткі (пачалася ў чэрвені 1933) з КП(б)Б выключана 9756 чал.
 
У матэрыялах XVI з'езда КП(б)Б (16-22.1.1934) адзначалася, што ў непрымірымай барацьбе з класавым ворагам Кампартыя Беларусі пад кіраўніцтвам ЦК УКП(б) дабілася вялікіх поспехаў на ўсіх франтах сацыялістычнага будаўніцтва. Традыцыйнымі засталіся рашэнні пра неабходнасць павышэння класавай пільнасці і барацьбы з нацыяналізмам, пашырэнне інтэрнацыянальнага выхавання, умацавання дружбы народаў СССР і ўсяго свету, абараназдольнасці краіны і інш. Пленум ЦК КП(б)Б (28.2-1.3.1934) увёў новую структуру партыйных органаў. Колькасць членаў і кандыдатаў у члены бюро ЦК скарачалася адпаведна з 16 да 11 і з 7 да 3. У апараце ЦК КП(б)Б ствараліся аддзелы: сельскагаспадарчы, прамыслова-транспартны, савецкага ганддю, культуры і прапаганды ленінізму, кіруючых партыйных кадраў. У гаркомах і райкомах былі ліквідаваны аддзелы і ўведзены пасады інструктараў, кожны з якіх адказваў за работу канкрэтнай групы пярвічных арганізацый. 3.8.1934 пленум ЦК КП(б)Б абавязаў Бюро ЦК, гаркомы і райкомы партыі павысіць узровень кіраўніцтва савецкімі органамі. Гэта быў яшчэ адзін крок па ўзмацненні партыйнага кантролю за дзейнасцю заканадаўчых і выканаўчых дзяржаўных органаў, усіх грамадскіх арганізацый.