Сяргей Піліпавіч Нікалаеў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сяргей Піліпавіч Нікала{{subst:націск}}еў''' ({{ДН|13|7|1889}}, {{МН|Масква||}} — {{МС|26|6|1973}}) — расія...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:17, 5 чэрвеня 2016

Сяргей Піліпавіч Нікала́еў (13 ліпеня 1889, Масква — 26) — расійскі і беларускі тэатральны мастак. Заслужаны артыст Расіі (1932). Народны мастак Беларусі (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).

Біяграфія

Скончыў у 1912 годзе Строганаўскае мастацкае вучылішча ў Маскве, вучань К. Каровіна. У 19101917 гадах працаваў у тэатрах Масквы, у 19381959 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Яго дэкарацыі адметныя высокім жывапісным майстэрствам, арганічным адзінствам музычных і зрокавых вобразаў, выразнасцю пабудовы сцэнічнай прасторы, глыбокім веданнем перспектывы. У Вялікім тэатры ў Маскве аформіў дэкарацыі да оперы «Дэман» А. Рубінштэйна (1936).

У дэкарацыях да беларускіх нацыянальных спектакляў выявіў веданне народнай архітэктуры і нацыянальнага касцюма. Сэнсавую і эмацыйную нагрузку атрымаў сцэнічны пейзаж, які стаў арганічным звяном падзей у операх «У пушчах Палесся» (1939), «Надзея Дурава» (1956) А. Багатырова, «Алеся» (1944) і «Дзяўчына з Палесся» (1953) Я. Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса (1947), балетах «Князь-возера» (1949), «Палымяныя сэрцы» (1955) В. Залатарова.

Дэкарацыям да спектакляў рускай класікі уласцівы гарманічнае ўзаемадзеянне колеру з характарам вобразаў, гістарычныя дакладнасць: оперы «Царская нявеста» (1938), «Садко» (1957) М. Рымскага-Корсакава, «Пікавая дама» (1941, 1948), «Чаравічкі» (1949), «Мазепа» (1952) П. Чайкоўскага, «Дуброўскі» Э. Напраўніка (1948), «Князь Ігар» А. Барадзіна (1949), «Іван Сусанін» М. Глінкі (1950), «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (1954). Маштабнасцю вобразаў і лірызмам вызначаюцца дэкарацыі да балетаў «Лебядзінае возера» (1948), «Спячая прыгажуня» (1954) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні (1949).

Аформіў дэкарацыі да опер і балетаў «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні (1940, 1945), «Марная засцярога  (руск.)» П. Л. Гертэля (1943), «Кармэн» Ж. Бізэ (1945), «Травіята» (1946), «Рыгалета» (1948) Дж. Вердзі, «Фаўст» Ш. Гуно (1950), «Эсмеральда» Ц. Пуні, «Ціхі Дон  (руск.)» І. Дзяржынскага, «Марозка» М. Красева (усе 1951), «Аіда» (1953, 1970) Дж. Вердзі.

Літаратура