Маўрытанскі стыль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18:
На [[Беларусь|Беларусі]] будынкі ў такім стылі вядомыя з пачатку ХІХ ст. Магчыма, іх распаўсюджанне звязана з імкненнем яўрэйскіх грамад прадэклараваць сваё блізкаўсходняе паходжанне, якое пазней праявілася ў зацвярджэнні стандарту вымаўлення ў мове [[іўрыт]] на аснове [[Ладзіна|сефардскіх гаворак]], т. зв. гаворак [[яўрэі|яўрэяў]], якія жылі ў мусульманскіх краінах, каб такім чынам супрацьстаяць пагрозе [[асіміляцыя|асіміляцыі]] ў Еўропе. Адным з першых будынкаў маўрытанскага стылю на Беларусі з'яўляецца будынак гарадской яўрэйскай бальніцы ў [[Горад Мінск|Мінску]], пабудаваны ў 1828 г. Сёння гэты будынак, значна перабудаваны, знаходзіцца ў ліку карпусоў [[3-я гарадская клінічная бальніца|3-й гарадской клінічнай бальніцы]] імя [[Яўген Уладзіміравіч Клумаў|Я. У. Клумава]], і цалкам страціў прыкметы маўрытанскага стылю. Іншым значным будынкам гэтага стылю ў беларускай сталіцы была [[Харальная сінагога, Мінск|вялікая харальная сінагога]], цяпер — [[Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага]], 1901—1906 гг. Найбольш значным будынкам у Беларусі, які ў асноўным захаваў рысы гэтага стылю, можна лічыць [[Вялікая харальная сінагога, Гродна|Вялікую харальную сінагогу]] ў [[Горад Гродна|Гродне]], пабудаваную ў 1902—1905 гг.
 
Сінагогі ў маўрытанскім стылі вядомыя таксама ў [[Горад Магілёў|Магілёве]], [[Горад Ліда|Лідзе]] і іншых месцах Беларусі. Мода на эклектыку сярод заможнай часткі арыстакратыі прывяла да выкарыстання гэтага стылю таксама ў будаўніцтве прыватных рэзідэнцый і гаспадарчых пабудоў літоўска-беларускай шляхты — млын у в. [[Вёска Траскоўшчына|Траскоўшчына]] [[Мінскі раён|Мінскага раёна]], і інш.
 
== Літаратура ==