Адкрыць галоўнае меню

Змены

36 байтаў дададзена ,  3 гады таму
Пасля ўзыходжання на прастол [[Фёдар Іванавіч|Фёдара Іванавіча]] ([[1584]]—[[1598]]), апошняга з дынастыі [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]], у Рускім царстве надыйшоў г. зв. [[Смутны час]]. Адметнасцю панавання [[Барыс Гадуноў|Барыса Гадунова]] ([[1598]]—[[1605]]), [[Ілжэдзмітрый I|Ілжэдзмітрыя I]] ([[1606]]) і [[Васіль Шуйскі|Васіля Шуйскага]] ([[1606]]—[[1612]]) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць<ref>{{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 520.</ref>. [[Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўская дзяржавай 1609—1618 гадоў|Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавы]] ([[1609]]—[[1618]]), якая мела на мэце вярнуць [[Смаленск]] і іншыя гарады, падтрымаць прэтэндэнта на маскоўскі сталец Дзмітрыя-Самазванца I, з [[1610]] вялася, каб забяспечыць гэты сталец за абвешчаным царом [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіславам Жыгімонтавічам]]. У [[1613]] на маскоўскі сталец абралі [[Міхаіл Фёдаравіч|Міхаіла Фёдаравіча]] ([[1613]]—[[1645]]), першага гаспадара з дынастыі [[Раманавы]]х. [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў|Вайна Расійскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634]] скончылася для Масквы няўдала.
 
3 пачаткам панавання [[Аляксей Міхайлавіч|Аляксея Міхайлавіча]] ([[1645]]—[[1676]]) маскоўскі ўрад узяў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовая вайны]] ([[1654]]—[[1667]] мела для Літвы катастрафічны характар і скончылася стратай [[Смаленскі павет|Смаленшчыны]], [[Старадубскі павет|Севершчыны]] і Левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Расійскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча ([[Паўстанне Разіна|сялянская вайна]] [[1670]]—[[1671]] на чале з [[Сцяпан Разін|Разіным]], шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве)<ref>{{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 521.</ref>.
 
Адметнасцю панавання [[Фёдар Аляксеевіч|Фёдара Аляксеевіча]] ([[1676]]—[[1682]]), [[Соф'я Аляксееўна|Соф'і Аляксееўны]] ([[1682]]—[[1689]]), [[Іван V Аляксеевіч|Івана V Аляксеевіча]] ([[1682]]—[[1696]]), [[Пётр I|Пятра I]] ([[1682]]—[[1725]]) было павелічэнне намаганняў атрымаць выхад да [[Чорнае мора|Чорнага мора]], спыніць агрэсіўную палітыку [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]] і [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. Пасля сканчэння [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]), у выніку якой да Рускага царства адыйшлі землі [[Балтыя|Балтыі]], адбылося абвяшчэнне [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ([[1721]]).
Ананімны ўдзельнік