Гомельскае Палессе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Гомельскае Палессе (2001).svg|thumb|Гомельскае Палессе (2001)]]
[[Файл:Гомельскае Палессе.svg|thumb|Гомельскае Палессе (1977)]]
'''Гомельскае Палессе''' — фізіка-геаграфічная акруга [[Беларускае Палессе|Беларускага Палесся]], уключае частку [[Прыдняпроўская нізіна|Прыдняпроўскай нізіны]], што заходзіць з боку [[Украіна|Украіны]]. Размешчана на ўсходзе [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] ў [[Гомельскі раён|Гомельскім]], [[Добрушскі раён|Добрушскім]], [[Лоеўскі раён|Лоеўскім]], [[Брагінскі раён|Брагінскім]], [[Хойніцкі раён|Хойніцкім]], [[Нараўлянскі раён|Нараўлянскім]], [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім]], [[Жлобінскі раён|Жлобінскім]], [[Светлагорскі раён|Светлагорскім]] і, часткова, у [[Калінкавіцкі раён|Калінкавіцкім]], [[Акцябрскі раён|Акцябрскім]], [[Рагачоўскі раён|Рагачоўскім]], [[Буда-Кашалёўскі раён|Буда-Кашалёўскім]], [[Чачэрскі раён|Чачэрскім]] і [[Веткаўскі раён|Веткаўскім]] раёнах. Мяжуе з [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай]] і [[Чачэрская раўніна|Чачэрскай]] раўнінамі на поўначы, [[Мазырскае Палессе|Мазырскім]] і [[Прыпяцкае Палессе|Прыпяцкім Палессем]] на захадзе, [[Чарнігаўскае Палессе|Чарнігаўскім Палессем]] на поўдні і [[Бранскія раўніны|Бранскімі раўнінамі]] на ўсходзе. Плошча — 16,5 тыс. км², працягласць з поўначы на поўдзень — каля 180 км, з захаду на ўсход — ад 78 да 126 км. Вышыні складаюць ад 100 да 150 м.