Другая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Ратэрдам → Ротэрдам (4) using AWB
Радок 277:
}}
 
'''Другая сусветная вайна''' — [[Сусветная вайна|глабальная вайна]], якая працягвалася з 1939 па 1945 год, але звязаныя канфлікты пачаліся раней. У ёй прымала ўдзел [[Другая сусветная вайна паводле краін|пераважная большасць краін свету]] — у тым ліку ўсе [[вялікія дзяржавы]] — якія ў канчатковым выніку ўтварылі два супрацьлеглыя [[Ваенны блок|ваенныя саюзы]]: «[[Антыгітлераўская кааліцыя|саюзнікі]]» ({{lang-en|Allies}}) і [[краіны Восі]]. Гэта была найбуйнейшая вайна ў гісторыі чалавецтва, непасрэдны ўдзел у якой прынялі больш за 100 мільёнаў чалавек з больш чым 30 краін свету. У стане «[[Татальная вайна|татальнай вайны]]» асноўныя ўдзельнікі кінулі ўсе свае эканамічныя, прамысловыя і навуковыя магчымасці на ваенныя дзеянні, сцёршы грань паміж грамадзянскімі і ваеннымі рэсурсамі. Вайна была адзначана масавай гібеллю мірных жыхароў, у тым ліку [[Халакост|Халакостам]]ам (у выніку якога загінулі каля 11 мільёнаў чалавек) і [[Стратэгічнае бамбардзіраванне падчас Другой сусветнай вайны|стратэгічнымі бамбардзіроўкамі прамысловых і населеных пунктаў]] (у якіх былі забітыя каля мільёна чалавек і якія ўключалі ў сябе [[атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі]]), што прывяло, паводле ацэнак, да [[Страты ў Другой сусветнай вайне|ад 50 да 80 мільёнаў загінулых]]. Гэта зрабіла Другую сусветную вайну [[Спіс войнаў і антрапагенных катастроф паводле колькасці загінулых|самым смяротным канфліктам]] у [[Сусветная гісторыя|гісторыі чалавецтва]].
 
[[Японская Імперыя]] задалася мэтай дамінавання ў [[Азія|Азіі]] і [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]] і ўжо ў 1937 годзе знаходзілася ў [[Другая япона-кітайская вайна|стане вайны]] з [[Кітайская Рэспубліка, 1912–1949|Кітайскай Рэспублікай]], але, як правіла, лічыцца, што сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года з [[Польская абарончая вайна, 1939|уварвання]] [[Трэці рэйх|Германіі]] ў [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшчу]] і наступнага аб'яўлення [[Трэцяя Французская рэспубліка|Францыяй]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніяй]]й вайны Германіі. З канца 1939 да пачатку 1941 года, дзякуючы серыі кампаній і [[Берлінскі пакт, 1940|дамоваў]], Германія захапіла або кантралявала вялікую частку кантынентальнай Еўропы і сфармавала альянс Восі з [[Каралеўства Італія, 1861—1946|Італіяй]] і [[Японская імперыя|Японіяй]]. На падставе [[Пакт Молатава — Рыбентропа|пакта Молатава-Рыбентропа]] ў жніўні 1939 года Германія і [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] падзялілі і далучылі да сябе тэрыторыі сваіх еўрапейскіх суседзяў: [[Уварванне СССР у Польшчу|Польшчы]], [[Савецкая акупацыя Бесарабіі і Паўночнай Букавіны|Румыніі]], [[Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940|Фінляндыі]] і [[Акупацыя Балтыйскіх дзяржаў|краін Балтыі]]. Вайна працягвалася, перш за ўсё, паміж краінамі Восі і кааліцыяй Вялікабрытаніі і [[Садружнасць нацый|Брытанскай Садружнасці]] і ўключала ў сябе [[Кампанія ў Заходняй пустыні|заходнеафрыканскую]] і [[Усходнеафрыканская кампанія|ўсходнеафрыканскую]] кампаніі, [[Бітва за Брытанію|бітву за Брытанію]], [[Бліц|кампанію бамбардзіровак «бліц»]], [[Балканская кампанія, Другая сусветная вайна|балканскую кампанію]] і працяглую [[Бітва за Атлантыку, 1939—1945|бітву за Атлантыку]]. У чэрвені 1941 года войскі краін Восі пачалі [[План Барбароса|ўварванне ў СССР]], адкрываючы [[Усходні фронт Другой сусветнай вайны|найвялікшы тэатр ваенных дзеянняў у гісторыі]], які ўцягнуў вялікую частку ваенных сілаў Восі ў [[Вайна на знясіленне|вайну на знясіленне]]. У снежні 1941 года Японія [[Напад на Пёрл-Харбар|напала на ЗША]] і [[Уварванне Японіі ў Малаю|еўрапейскія тэрыторыі]] ў Ціхім акіяне і хутка заваявала яго заходнюю частку.
 
Прасоўванне Восі было спынена ў 1942 годзе, калі Японія пацярпела паразу ў [[Бітва за Мідуэй|бітве за Мідуэй]] недалёка ад [[Гаваі|Гаваяў]], а Германія была пераможана [[Другая бітва за Эль-Аламейн|ў Паўночнай Афрыцы]], а таксама ў [[Сталінградская бітва|бітве за Сталінград]] у СССР. У 1943 годзе пасля серыі паразаў Германіі на [[Усходні фронт Другой сусветнай вайны|Усходнім фронце]], [[Аперацыя Хаскі|уварвання саюзных войскаў у Італію]], што прывяло да капітуляцыі Італіі, і перамог саюзнікаў у Ціхім акіяне, краіны Восі страцілі ініцыятыву і пачалі стратэгічнае адступленне на ўсіх франтах. У 1944 годзе заходнія саюзныя войскі здзейснілі [[Аперацыя «Нептун»|ўварванне ў захопленую Германіяй Францыю]] ў той час, як СССР аднавіў усе свае тэрытарыяльныя страты і пачаў уварванне на тэрыторыю Германіі і яе саюзнікаў. На працягу 1944 і 1945 гадоў Японія панесла буйныя няўдачы ў мацерыковай Азіі, у [[Другая Гуансійская кампанія|паўднёвым Кітаі]] і [[Бірманская кампанія|Бірме]], а саюзнікі знішчалі [[Імперскі флот Японіі|японскі флот]] і захапілі ключавыя выспы ў заходняй частцы Ціхага акіяна.
Радок 285:
Вайна ў Еўропе скончылася [[Цэнтральна-Еўрапейская аперацыя|ўварваннем заходніх саюзнікаў і СССР у Германію]], якое прывяло да [[Бітва за Берлін|ўзяцця Берліна]] войскамі СССР і Польшчы і наступнай [[Акт капітуляцыі Германіі|безумоўнай капітуляцыі Германіі]] [[Дзень Перамогі ў Еўропе|8 мая 1945 года]]. Пасля апублікавання [[Патсдамская дэкларацыя, 1945|Патсдамскай дэкларацыі]] 26 ліпеня 1945 года і адмовы Японіі капітуляваць на яе ўмовах ЗША [[Атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі|скінулі атамныя бомбы]] на японскія гарады [[Горад Хірасіма|Хірасіму]] і [[Горад Нагасакі|Нагасікі]] 6 жніўня і 9 жніўня адпаведна. Пасля [[Савецка-японская вайна|аб'яўлення СССР вайны Японіі]] і [[Маньчжурская аперацыя|ўварвання ў Маньчжурыю]] і з улікам [[Аперацыя «Даўнфол»|непазбежнага ўварвання ў японскі архіпелаг]] і магчымасці іншых атамных бамбардзіровак [[Капітуляцыя Японіі|Японія капітулявала]] 15 жніўня 1945 года. Такім чынам, скончылася вайна ў Азіі, замацаваўшы агульную перамогу саюзнікаў у вайне.
 
Другая сусветная вайна змяніла палітычную расстаноўку і сацыяльную структуру свету. Для садзейнічання развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і прадухілення будучых канфліктаў была створана [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый]] (ААН). [[Вялікія дзяржавы]]-пераможцы — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, СССР і Кітай — сталі [[Пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН|пастаяннымі членамі]] [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]]. ЗША і СССР сталі канкуруючымі [[Звышдзяржава|звышдзяржавамізвышдзяржава]]мі і праціўнікамі ў [[Халодная вайна|халоднай вайне]], якая доўжылася на працягу наступных 46 гадоў. Між тым сусветны ўплыў еўрапейскіх дзяржаў аслабеў разам з пачаткам [[Дэкаланізацыя|дэкаланізацыі]] [[Дэкаланізацыя Азіі|Азіі]] і [[Дэкаланізацыя Афрыкі|Афрыкі]].
 
== Храналогія ==
Радок 294:
Адзін з вядучых брытанскіх гісторыкаў [[Алан Тэйлар, гісторык|Алан Тэйлар]] лічыў, што япона-кітайская вайна і вайна ў Еўропе і яе калоніях праходзілі адначасова і зліліся ў адну ў 1941 годзе<ref>{{кніга|аўтар=Taylor, A.J.P.|загаловак=How wars begin|месца=New York|Atheneum=Rosen Pub. Group|год=1979|старонак=180|старонкі=124}}</ref>. Іншыя даты пачатку Другой сусветнай вайны часам уключаюць у сябе [[Другая італа-эфіёпская вайна|ўварванне Італіі ў Абісінію]] 3 кастрычніка 1935 года<ref>{{Harvnb|Ben-Horin|1943|p = 169}}; {{Harvnb|Taylor|1979|p = 124}}; Yisreelit, Hevrah Mizrahit (1965). ''Asian and African Studies'', p. 191.<br>
For 1941 see {{Harvnb|Taylor|1961|p = vii}}; Kellogg, William O (2003). ''American History the Easy Way''. Barron's Educational Series. p. 236 ISBN 0-7641-1973-7.<br>
There is also the viewpoint that both World War&nbsp;I and World War&nbsp;II are part of the same "[[European Civil War]]" or "[[Second Thirty Years War]]": {{Harvnb|Canfora|2006|p = 155}}; {{Harvnb|Prins|2002|p = 11}}.</ref>. Брытанскі гісторык [[Энтані Бівар]] разглядае пачатак Другой сусветнай вайны як [[Баі на рацэ Халхін-Гол|баі на рацэ Халхін-Гол]] паміж Японіяй і войскамі [[Манголія|Манголіі]] і СССР, якія адбываліся з мая па верасень 1939 года<ref name="Beevor 2012 10">{{Harvnb|Beevor|2012|p=10}}.</ref>.
 
Дата заканчэння вайны таксама дакладна не ўзгоднена. Апроч самай распаўсюджанай версіі, якой з'яўлецца дата фармальнай капітуляцыі Японіі (2 верасня 1945 года), шырока разглядаецца дзень падпісання [[Перамір'е|перамір'я]] 14 жніўня 1945 года. У 1951 годзе быў падпісаны [[Сан-Францыскі дагавор|мірны дагавор з Японіяй]], які афіцыйна вызначыў прававы статус пераможаных краін, а таксама кампенсацыі, якія выплачваліся саюзным ваеннапалонных, якія сталі ахвярамі зверстваў<ref name="Masaya 1990 4">{{Harvnb|Masaya|1990|p=4}}.</ref>. [[Дагавор аб канчатковым урэгуляванні ў адносінах да Германіі|Дагавор аб будучыні Германіі]] 1990 года [[Аб'яднанне Германіі, 1990|дазволіў уз'яднацца]] [[Усходняя Германія|Усходняй]] і [[Заходняя Германія|Заходняй]] Германіям, а таксама вырашыў іншыя пасляваенныя пытанні<ref>{{cite web|title=History of German-American Relations » 1989–1994 – Reunification » "Two-plus-Four-Treaty": Treaty on the Final Settlement with Respect to Germany, September 12, 1990|url=http://usa.usembassy.de/etexts/2plusfour8994e.htm|publisher=usa.usembassy.de|accessdate=6 May 2012}}</ref>.
Радок 401:
{{Асноўны артыкул|Французская кампанія вермахта}}
[[Выява:HMS Warspite, Norway 1940.jpg|thumb|Марскія баі каля берагоў Нарвегіі]]
[[Выява:Rotterdam, Laurenskerk, na bombardement van mei 1940.jpg|thumb|Цэнтр РатэрдамуРотэрдаму пасля бамбардзіровак]]
[[Выява:Nazi-parading-in-elysian-fields-paris-desert-1940.png|thumb|Нямецкія войскі ля Трыўмфальнай аркі. Парыж 1940]]
У канцы [[1939]]—пачатку [[1940]] у кіравальных колах [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]] існавала думка, што вайну можна выйграць, не пачынаючы шырокамаштабных ваенных дзеянняў, а толькі трымаючы эканамічную [[Блакада|блакаду]] [[Трэці Рэйх|Германіі]]. Меркавалася, што час працуе супраць Германіі<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war: An ill. history / A.J.P. Taylor. — London: Hamish Hamilton, 1975. — 234, [6] p. — P.404, 405. — ISBN 0-241-89205-8.</ref>. Аднак, з аднаго боку, саюзніцкія ацэнкі магчымасцей Германіі былі моцна заніжаныя, з іншага, [[эмбарга]] парушалі [[Італія]] і [[СССР]] (якія ў той час фармальна не былі «ў стане вайны»).
 
Распрацоўваліся і сілавыя варыянты блакады. Напрыклад, каб адрэзаць Германію ад паставак высокаякаснай [[Швецыя|шведскай]] [[Жалезная руда|жалезнай руды]], [[Чэрчыль]] (у той час яшчэ не прэм'ер-міністр) прапаноўваў паслаць [[Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі|брытанскі флот]] у [[Балтыйскае мора]] ({{нп3|Аперацыя Катрын|аперацыя «Катрын»|en|Operation Catherine}}), потым прапанаваў [[марская міна|мінную]] блакаду або захоп порту [[горад Нарвік|Нарвік]] нейтральнай [[Нарвегія|Нарвегіі]] (але гэты праект быў адхілены {{нп3|Другі ўрад Невіла Чэмберлена|кабінетам міністраў|en|Chamberlain war ministry}})<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war... — P. 406.</ref>. Французы прапаноўвалі «пазбавіць Германію каўказскай нафты» і адначасна аслабіць [[СССР|Савецкі Саюз]], разбамбіўшы {{нп3|Бакінскі нафтагазаносны раён|нафтаздабыўныя комплексы Баку|ru|Бакинский нефтегазоносный район}}. Гэты праект быў цалкам нерэальным, бо не ўлічваў шэрагу ваенна-тэхнічных фактараў, і скончыўся адзінкавым пралётам французскага самалёта-разведніка<ref name="ReferenceA">Taylor, A.J.P.The Second World war... — P. 405.</ref>.
 
{{Асноўны артыкул|Бітва ў Ла-Платы}}
У гэты ж час Брытанія несла страты ў марскім гандлёвым абароце ад дзеянняў нямецкіх ваенна-марскіх сіл, быў страчаны шэраг баявых караблёў. Магчымасці актыўных ваенных дзеянняў, якія разглядаліся ў гэты перыяд, былі пераважна перыферыйнага плану, напрыклад, меркаваныя кампанія саюзнікаў (Брытанія з [[Егіпет|Егіпту]], Францыя з [[Сірыя|Сірыі]]) супраць Італіі, або фронт балканскіх дзяржаў ([[Турцыя]], [[Грэцыя]], [[Румынія]], [[Югаславія]]) супраць Германіі («паход на Вену сотні балканскіх дывізій»)<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war... — P. 405.<name="ReferenceA"/ref>, або план высылкі экспедыцыйнага корпуса ў [[Фінляндыя|Фінляндыю]] ў час [[савецка-фінляндская вайна|савецка-фінляндскай вайны]] (што рэальна цягнула б за сабой парушэнне нейтралітэту [[Нарвегія|Нарвегіі]] і [[Швецыя|Швецыі]], і нават ваенныя дзеянні з імі)<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war... — P. 406, 407</ref>.
 
{{Асноўны артыкул|Інцыдэнт Альтмарк}}
Кіраўніцтва Германіі ў пачатку вайны лічылі нейтралітэт Нарвегіі і Швецыі карысным для сябе, і былі ўстрывожаны магчымасцю ўмяшальніцтва саюзнікаў у [[Фінляндыя|Фінляндыю]] і [[Нарвегія|Нарвегію]]. Гітлер загадаў распрацаваць захоп Нарвегіі і [[Данія|Даніі]] [[1 сакавіка]] [[1940]]. Тым часам, пасля змены французскага [[Пяты ўрад Даладзье|ўрада Э. Даладзье]] на [[Урад Рэйно|ўрад прыхільнікаў актыўных ваенных і дыпламатычных дзеянняў]] на чале з [[Поль |П. Рэйно]], і пасля страты саюзнікамі прэстыжу з-за іх заяўленага, але няздзейсненага ўмяшальніцтва ў Польшчы, быў актывізаваны план саюзніцкага ўмяшальніцтва ў Нарвегію. Мініраванне нарвежскіх водаў пачалося [[8 красавіка]] [[1940]], і быў падрыхтаваны саюзніцкі экспедыцыйны корпус, для магчымай абароны супраць нямецкай арміі. Аднак, нямецкае камандаванне апярэдзіла дзеянні саюзнікаў «на 24 гадзіны», і брытанскі ўрад Н. Чэмберлена пайшоў у адстаўку, а прэм'ер-міністрам стаў [[Уінстан Чэрчыль|У. Чэрчыль]]<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war... — P. 407—409.</ref>.
 
[[9 красавіка]] [[1940]] года Германія ўрываецца ў [[Данія|Данію]] і [[Нарвегія|Нарвегію]]. У Даніі немцы марскім і паветраным дэсантамі безьперашкодна займаюць усе найважнейшыя гарады і за некалькі гадзін знішчаюць дацкую авіяцыю. Пад пагрозай бамбардзіровак грамадзянскага насельніцтва дацкі кароль [[Крысціян X]] вымушаны быў падпісаць капітуляцыю і аддаць загад арміі аб здачы зброі.
Радок 421:
[[Вярхоўнае камандаванне сухапутных войск|Вярхоўнае камандаванне сухапутных войск (ОКХ)]] выношвала план акупацыі [[Францыя|Францыі]], [[Бельгія|Бельгіі]], [[Нідэрландаў]] і [[Люксембурга]] яшчэ ў кастрычніку [[1939]]. Задачай германскіх войскаў з'яўлялася разгром значнай часткі саюзніцкіх армій і захоп тэрыторыі Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга і паўночнай Францыі, што павінна было забяспечыць правядзенне паспяховых паветраных і марскіх аперацый супраць Вялікабрытаніі, а таксама стварыць шырокую ахоўную зону для [[Рурская вобласць|Рурскай вобласці]]. Гэты план нагадваў [[План Шліфена|план]] графа [[Альфрэд фон Шліфен|А. фон Шліфена]] часоў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Спачатку планавала ажыцявіць план [[12 лістапада]] [[1939]], але потым дата была перанесена на студзень 1940. Саюзнікі меркавалі, што Германія захопіць Бельгію, так як лабавая атака на [[Лінія Мажыно|французскія прыгранічныя ўмацавання Мажыно]] была нерэальная. Французы, якія панеслі найцяжэйшыя страты ў Першай сусветнай вайне, не хацелі, каб на іх зямлі разгарнуліся новыя кровапралітныя бітвы. Таму было вырашана, што абарончыя баі павінны весціся ўздоўж ўмацаванняў «лініі Мажыно». Але не ўсе ваеначальнікі былі задаволены планам ОКХ, у т.л. і сам [[А. Гітлер]]. Таму, начальнікам штаба [[Група армій «A»|групы армій «А»]] [[Эрых фон Манштэйн|Э. фон Манштэйнам]] былі зроблены некаторыя значныя змены: наступ праз [[Ардэны]].
 
[[10 мая]] 1940 года нацысцкая Германія сіламі 135 дывізій урываецца ў [[Бельгія|Бельгію]], [[Нідэрланды]] і [[Люксембург]]. 1-я група саюзных армій высоўваецца на тэрыторыю Бельгіі, але яны не паспяваюць на дапамогу Нідэрландам, паколькі нямецкая [[Група армій «B»|група армій «В»]] ажыццяўляе імклівы кідок у паўднёвую частку краіны і ўжо [[12 мая]] захоплівае [[РатэрдамРотэрдам]]. [[15 мая]] Нідэрланды капітулююць. [[Другі ўрад дэ Гера|Галандскі ўрад]] [[Дырк Ян дэ Гер|Д. Я. дэ Гера]] і каралеўская сям'я выехалі ў Вялікабрытанію. Лічылася, што ў адплату за нечаканы для немцаў упарты супраціўленне нідэрландцаў, Гітлер ужо пасля падпісання акта аб капітуляцыі загадаў падвергнуць бамбаванням РатэрдамРотэрдам, што не было выклікана ваеннай неабходнасцю і прывяло да велізарных разбурэнняў і ахвяр сярод мірнага насельніцтва. На [[Нюрнбергскі працэс|Нюрнбергскім працэсе]] высветлілася, што бамбарзіроўка РатэрдамаРотэрдама адбывалася [[14 мая]], а ўрад Нідэрландаў капітуляваў толькі пасля бамбарзіроўкі і пагрозы бамбардзіровак [[Амстэрдам]]а і [[Гаага|Гаагі]].
 
У Бельгіі нямецкія дэсантнікі [[10 мая]] захапілі масты праз [[Альберт-канал]], што дало магчымасць буйным нямецкім танкавым сілам фарсіраваць яго да падыходу саюзнікаў і выйсці на бельгійскую раўніну. [[17 мая]] капітулюваў [[Брусель]].