Макасар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Ратэрдам → Ротэрдам (3) using AWB
Радок 10:
|шырыня сцяга =
|выява = Fort Rotterdam, Makassar, Indonesia - 20100227-01.jpg
|подпіс = Крэпасць РатэрдамРотэрдам
|lat_dir = S|lat_deg = 5|lat_min = 8|lat_sec =
|lon_dir = E|lon_deg = 119|lon_min = 25|lon_sec =
Радок 68:
==Гісторыя==
[[File:COLLECTIE TROPENMUSEUM De Monstraat te Makassar. TMnr 60008239.jpg|thumb|left|Макасар у першай чвэрці XX ст.]]
Макасар вядомы з [[16 стагоддзе|XVI]] ст. як [[сталіца]] самастойнага [[султан]]ата. Пасля адкрыцця [[востраў Сулавесі|Сулавесі]] [[Партугалія|партугальцамі]] ў [[1511]] г. ператварыўся ў буйны [[порт]], цэнтр гандлю [[спецыі|спецыямі]], якія прывозіліся макасарцамі з суседніх [[Малукскія астравы|Малукскіх астравоў]] і перапрадаваліся [[Еўропа|еўрапейцам]], [[кітай]]цам і [[арабы|арабам]].
 
З сярэдзіны [[17 стагоддзе|XVII]] ст. [[Нідэрланды|галандцы]] імкнуліся ўсталяваць кантроль над гандлем спецыямі, а таму звярнулі сваю ўвагу на іншаземныя факторыі ў Макасары. У [[1660]] г. яны захапілі і разрабавалі некалькі партугальскіх караблёў у бухце каля горада. У [[1667]] г. яны зруйнавалі [[крэпасць]] Уджунг-Панданг, спалілі гандлёвую частку Макасара і прымусілі султана Хасанудзіна заключыць дагавор, згодна якому атрымалі манаполію ў гандлі. На месцы Уджунг-Панданга імі была ўзведзена крэпасць РатэрдамРотэрдам, якая стала галоўным [[калонія|каланіяльным]] уладаннем Нідэрландаў на поўдні Сулавесі. Паміж жыхарамі Макасара і галандцамі ўсталяваліся даволі складаныя адносіны. Яны суправаджаліся частымі паўстаннямі супраць іншаземцаў, аднак макасарцы прымалі ўдзел у гандлі [[рабства|рабамі]] і падпарадкаванні суседніх дзяржаў [[бугі|бугаў]]. У XVIII - XIX стст. Макасар часцяком атаесамляўся з [[пірацтва]]м. Канчаткова горад ператварыўся ў каланіяльнае валоданне толькі ў сярэдзіне XIX ст. У [[1830]] - [[1855]] гг. у крэпасці РатэрдамРотэрдам у зняволенні знаходзіўся [[востраў Ява|яванскі]] прынц [[Дыпанегора]].
 
У [[1942]] - [[1945]] гг. Макасар быў акупаваны [[Японія|японскімі]] войскамі. З верасня 1945 да канца [[1947]] г. — [[Аўстралія|аўстралійскімі]] ваеннымі часткамі. У [[1946]] г. галандскія каланіяльныя ўлады ўзнавілі сваю дзейнасць і стварылі ў Макасары марыянетачны ўсходнеінданезійскі ўрад. У красавіку [[1950]] г. супраць галандцаў і іх памагатых успыхнула паўстанне мясцовых ваенных. [[17 жніўня]] 1950 г. горад быў далучаны да незалежнай [[Інданезія|Інданезіі]].
 
Незадаволенасць макасарцаў дзейнасцю цэнтральных улад у [[Горад Джакарта|Джакарце]] выявілася ва ўдзеле абвяшчэння [[2 сакавіка]] [[1957]] г. усеагульнай хартыі барацьбы, якая стала асновай для ўзброенага руху ў [[Паўночны Сулавесі|Паўночным Сулавесі]]. У 1960 г. Макасар стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Сулавесі (у наш час — [[Правінцыя Паўднёвы Сулавесі|Паўднёвага Сулавесі]]).
Радок 81:
*[http://www.indonesia.travel/en/destination/481/makassar Старонка для наведвальнікаў]
*[http://www.everyculture.com/East-Southeast-Asia/Makassar-Economy.html Традыцыйная эканоміка]
{{DEFAULTSORT:Макасар}}
 
{{DEFAULTSORT:Макасар}}
[[Катэгорыя:Гарады Інданезіі]]
[[Катэгорыя:Былыя сталіцы|Макасар]]