Кастрычніцкая рэвалюцыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
'''Кастрычніцкая рэвалюцыя''', '''Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя''', '''Кастрычніцкі пераварот''' — узброены дзяржаўны пераварот ([[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|рэвалюцыя]]), які адбыўся ў Расіі 25-25 катрычніка (7-8 лістапада) [[1917]].
 
== Мэты рэвалюцыі ==
* Пабудова больш справядлівага грамадства, чым капіталістычнае.
* Выкараненне эксплуатацыі чалавека чалавекам.
* Роўнасць людзей у правах і абавязках.
* Барацьба супраць войнаў.
* Сусветная сацыялістычная рэвалюцыя.
 
== Перадгісторыя ==
Ва ўмовах татальнага эканамічнага і палітычнага крызісу, у якім знаходзілася Расійская дзяржава, скарыстаўшы няздольнасць дэмакратычных сіл сфарміраваць устойлівыя ўрадавыя структуры і вывесці краіну з крызісу, радыкальная [[партыя бальшавікоў]] змагла поўнасцю выкарыстаць дадзеную сітуацыю і ажыццявіць рэвалюцыю, якую самі называлі доўгі час дзяржаўным пераваротам. Гэтае паўстанне павінна было быць прымеркавана да 2-га Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які павінен быў легімітызаваць юрыдычна новую сістэму ўлады. Крайне нізкі ўзровень прававой свядомасці расійскіх рабочых, сялян, салдатаў — сацыяльнай апоры бальшавікоў — дазволіў РСДРП (б) разгарнуць агітацыю за неадкладнае ажыццяўленне папулісцкіх лозунгаў «Мір — народам!», «Зямля — сялянам!», «Фабрыкі — рабочым!», «Права нацый на самавызначэнне!».
 
== Рэвалюцыя ==
25 кастрычніка ([[7 лістапада]]) 1917 ў [[Петраград]]зе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. З'езд прыняў пастанову аб пераходзе ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з [[У. Ленін]]ым, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.
[[Файл:Stormningen av vinterpalatset.jpg|міні|281x281пкс|Штурм Зімняга палаца]]
25 кастрычніка ([[7 лістапада]]) 1917 ў [[Петраград]]зе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне.Атрады рабочай чырвонай гвардыі і матросаў Балтыйскага флоту,пад кіраўніцтвам [[Петраградскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт|ВРК]],зводзілі разведзеныя [[Керанскі, Аляксандр Фёдаравіч|Керанскім]] масты, раззброівалі выстаўленыя урадам каравулы, бралі пад свой кантроль вакзалы, электрастанцыю, тэлефонную станцыю, тэлеграф і стратэгічна важныя кропкі Петраграда.Неўзабаве наступствы ўсяго гэтага адчуў [[Зімовы палац]],у якім сядзелі чальцы Часовага ўрада на чале з Керанскім.Спроба народнага [[Сацыяліст|сацыяліста]] [[Станкевіч, Уладзімір Бенедзіктавіч|В. Б. Станкевіча]], які камандаваў атрадам юнкераў, адбіць тэлефонную станцыю скончылася няўдала.На шляхах да Петраградзе бальшавікі выставілі вайсковыя заслоны.Насустрач выкліканым урадам часткам былі пасланы агітатары, калі не ўдавалася ўтрымаць іх словамі, то ў ход пускалася зброя.Раніцай 25 кастрычніка пад кантролем Часовага ўрада застаўся толькі Зімовы палац.
 
У 10 гадзін раніцы 25 кастрычніка Ваенна-рэвалюцыйны камітэт выпусціў заклік «Да грамадзянаў Расеі!», дзе абвяшчаў іх пра звяржэнне Часовага ўрада.
 
У ноч з 25 на 26 кастрычніка Зімовы палац быў захоплены з другога штурму, а Часовы ўрад скінут.
 
25 кастрычніка ([[7 лістапада]]) 1917 ў [[Петраград]]зе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень (25 кастрычніка) адкрыўся II з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. З'езд прыняў пастанову аб пераходзе ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з [[У. Ленін]]ым, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.
 
== Вынікі ==
У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі быў скінуты Часовы ўрад, а да ўлады прыйшоў урад, створаны II з'ездам Саветаў, большасць у якім незадоўга да перавароту атрымала партыя бальшавікоў — РСДРП(б).
 
У першых дэкрэтах аб міры і зямлі бальшавікі толькі на словах улічвалі настрой і пажаданні простага народа, пры гэтым абсалютна не лічыліся з тым, што рэалізацыя дадзеных законаў можа прывесці да расколу ў грамадстве. Гэта і выклікала ў выніку [[грамадзянская вайна ў Расіі|грамадзянскую вайну ў Расіі]].Прыватная ўласнасць была выкаранена.Палітычная апазіцыя была знішчана.Улада ў краіне была засяроджаная ў руках партыі бальшавікоў.Рэлігійнасць і праваслаўе імкнуліся замяніць атэізмам і марксізмам-ленінізмам.
 
== Гл. таксама ==