Акцябрскі (гарадскі пасёлак): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 66:
 
== Гісторыя ==
Утвораны 31 жніўня 1954 г. ўу выніку аб'яднання вёсак [[Карпілаўка, Акцябрскі|Карпілаўка]], [[Вёска Рудабелка|Рудабелка]] і [[Вёска Рудня, Акцябрскі раён|Рудня]] з атрыманнем статуса райцэнтра. Вёска Рудабелка вядомая з сярэдзіны [[XV стагоддзе|XV ст.]] як вялікакняжацкае ўладанне, здавалася ў заставу (арэнду) Радзівілам, Вішнявецкім і інш. З 1685 г. зрабілася прыватнай уласнасцю Радзівілаў. У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] належала памешчыку Дамініку Лапе, які заснаваў тут маёнтак Карпілаўка і ў 1-й палове [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] правёў буйныя меліярацыйныя мерапрыемствы. У 1863 г. аткрыта народнае вучылішча. У 1918—1920 гг. існавала «[[Рудабельская рэспубліка]]» (захаванне Савецкай улады на тэрыторыі, акупіраванай спачатку нямецкімі, а потым — польскімі войскамі). 28 чэрвеня 1939 г. быў утвораны Акцябрскі раён [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]] з цэнтрам у Карпілаўцы. <br />Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] — адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны (існавала Савецкая ўлада, працавалі школы, выдаваліся газеты). У пачатку красавіка 1942 г. у ходзе карнай аперацыі немцаў усе 3 вёскі (Карпілаўка, Рудабелка і Рудня) амаль цалкам спаленыя, знішчана больш 2,5 тыс. жыхароў. Вызвалены 27 чэрвеня 1944 г. <br />У 1962—1966 гг — у [[Светлагорскі раён|Светлагорскім раёне]]<ref name="Памяць">Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.</ref><ref>Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.</ref>.
 
=== Помнікі ===