Эва Перон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Радок 56:
== Хвароба і смерць ==
Эва была адной з найважнейшых апор перанісцкага рэжыму. Гэта было асабліва відавочна ў [[1951]]-[[1952]] гадах, калі ўрад сутыкнуўся з пагаршэннем эканамічнага становішча і абвастрэннем сацыяльных канфліктаў. Нягледзячы на сімптомы хваробы, якая ўпершыню праявілася ўжо ў студзені [[1950]] года, Эва працягвала напружана працаваць. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у [[1951]] годзе яна здзейсніла шэраг агітацыйных паездак па краіне. Яе выступы трансляваліся па радыё. Усе прамовы Эвіты гэтага перыяду эмацыйныя, гарачыя, нават экзальтаваныя: Перон у іх прадстаўлены лёсавызначальным для Аргенціны чалавекам, «здольным абараніць заваёвы працоўных ад любых спроб іх адняць». Яе аўтарытэт у перанісцкім руху быў у гэты час выключна высокі.
[[Файл:Evita llorando abraza a Perón - Cabildo abierto - 22AGO195117OCT1951.jpg|thumb|upright=1.2|Эвіта і Перон на балконе прэзідэнцкага палаца падчас мітынгу 17 кастрычніка 1951 года]]
 
Пра гэта сведчыць зварот да Эвы ў маі [[1951]] года '''CGT''' і жаночага аддзялення '''РР''' з просьбай даць згоду на вылучэнне яе кандыдатам у віцэ-прэзідэнты. Аднак супрацьдзеянне армейскага кіраўніцтва, якое не жадала бачыць на гэтай пасадзе жанчыну, і галоўнае, хвароба Эвы перашкодзілі ажыццяўленню гэтага плана. Пад ціскам ваенных Хуан Перон вымушаны быў адхіліць яе кандыдатуру. Праўда, пасля інаўгурацыі Перона ў чэрвені [[1952]] года яго жонцы быў дадзены сімвалічны тытул ''«Духоўнага лідара нацыі»''. У [[лістапад]]зе 1951 года Эва перанесла аперацыю. У гэтыя дні па ўсёй краіне: у цэрквах, дамах і на вуліцах у самаробных алтарах — сотні тысяч [[аргенцінцы|аргенцінцаў]] запальвалі свечкі і маліліся аб тым, каб Бог дараваў Эвіце жыццё. Эва Перон памерла ва ўзросце 33 гадоў ад рака маткі [[26 ліпеня]] [[1952]] года. Яе цела было забальзамавана і выстаўлена на ўсеагульны агляд да [[1955]] года, калі яе муж быў зрынуты падчас путчу. Цела была перавезена ў [[Мілан]] і пахавана пад імем Марыя Маджа Маджыстрыс. Хуан Перон вярнуўся з выгнання ў Аргенціну, зноў стаў прэзідэнтам і памёр у [[1974]] годзе. Пасля яго смерці цела Эвіты было перавезена назад у Аргенціну і неўзабаве канчаткова пахавана ў сямейным склепе сваякоў яе бацькі Дуартэ (нягледзячы на яе незаконнае паходжанне). Да гэтага часу многія пілігрымы наведваюць яе магілу.