Мірскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стылявыя змены
др афармленне
Радок 122:
Ад італьянскага [[рэнесанс]]у пераймаецца рытмічнасць размяшчэння дзвярэй і акон, аднолькавы лік паверхаў, абшар усходаў. Але яшчэ застаюцца элементы [[готыка|готыкі]] — старая сістэма мура, [[Нервюра|нервюрныя]] скляпенні, складаныя пераходы па вежах і галерэях. Разам з тым простыя формы, светлыя сцены, вялікія вокны палаца апынуліся за межамі абарончага вала, а багаты дэкор: гаўбцы, галерэі, ганкі з разьбянымі балясамі, разьбяныя праёмы, каваныя дзверы, ліхтары — ва ўнутраным двары<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14">Калнин В. В. Мирский замок. с. 15</ref>. Усе гэтыя архітэктурныя і мастацкія рашэнні дазваляюць казаць пра Мірскі замак як пра адносна рэдкі і найбольш яркі прыклад беларускага рэнесансу<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.24</ref>, у якім спалучаліся рысы позняй [[готыка|готыкі]] і [[рэнесанс]]у<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.79</ref>. Ад палацавай аздобы часоў Сіроткі захавалася няшмат: некалькі каменных профіляў ад акон і мноства кавалкаў кафлі ад печаў, раскапаных археолагамі<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 70</ref>.
 
У вежы над варотамі на другім ярусе размясцілася капліца [[Святы Хрыстафор|св. Хрыстафора]], а на трэцім былі ўсталяваны чаты. З капліцы прабілі выхад прама да княжых пакояў на поўнач і баявых галерэй на поўдзень. На недабудаванай паўднёвай сцяне была збудавана новая баявая [[галерэя]], таксама была перароблена старая заходняя<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14">Калнин В. В. Мирский замок. с. 14</ref>. Усё збудаванне ў цэлым фактычна пераўтварылася ў палац<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 42</ref>.
 
Паколькі старыя сцены перасталі быць непераадольнай перашкодай для больш дасканалай артылерыі, то асноўную абарончую функцыю сталі выконваюць земляныя валы з [[бастыён]]амі па кутах так званага галандскага тыпу<ref>Бохан, Ю. М. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.63</ref>, прарэзаныя равамі з вадой<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 13-14</ref>. Вышыня вала дасягала 9 метраў і па кутах якога размяшчаліся абарончыя бастыёны. Эфектыўнасць земляных умацаванняў дапаўнялася штучна створанай сістэмай абваднення. Вал атачаў роў, напоўнены вадой дзякуючы заводненаму Замкаваму раўчуку і [[рака Міранка|рэчцы Міранцы]]<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.36</ref>, што дазволіла стварыць каскад сажалак з вадзянымі млынамі на плацінах. Знаходжанне воднай гладзі ўзбагаціла пейзаж маляўнічаю кампазіцыяй з выразным адлюстраваннем замка ў вадзе<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.25</ref>.