ФК Нансі: Розніца паміж версіямі

французскі футбольны клуб
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
(Няма розніцы)

Версія ад 22:15, 22 чэрвеня 2016

Нансі (фр.: AS Nancy) — французскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Нансі. Клуб быў заснаваны ў 1967 годзе. Свае хатнія матчы «Нансі» праводзіць на стадыёне «Марсель Піко», які месціцца ў камуне Тамблен, якая ўваходзіць у акругу Нансі.

Нансі
Поўная назва Association Sportive Nancy-Lorraine
Заснаваны 1967
Горад Нансі, Францыя
Стадыён Стад Марсель Піко
Умяшчальнасць: 20 087
Прэзідэнт Жак Русело[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2015/2016 Ліга 2, 1 месца (павышэнне)
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Клуб «Нансі» быў заснаваны як пераемнік папярэдняй каманды ФК «Нансі», якая былі ліквідавана ў 1965 годзе. Клюб ніколі ў сваё гісторыі не перамагаў у нацыянальным чэмпіянаце, гуляючы ў асноўным у Лізе 1 і Лізе 2. Адзіным значным дасягненнем клуба з'яўляецца перамога ў 1978 годзе ў Кубку Францыі, калі ў фінале «Нансі» быў мацнейшы за «Ніцу». Клуб таксама мае на сваім рахунку перамогу ў Кубку францускай Лігі ў 2006 годзе. «Нансі» знаходзіцца пад старшынствам Пабла Карэа.

Самым вядомым іграком клуба за яго гісторыю ёсьць Мішэль Плаціні, які распачаў сваю кар’еру ў клубе ў 1972 годзе і правёў у «Нансі» ў агульнай складанасці восем сезонаў. Ён забіў адзіны гол у вышэйзгаданым фінале Кубка Францыі, а таксама двойчы станавіўся іграком года, гуляючы ў клубе. Плаціні таксама добра зарэкамэндаваў сябе як ігрок нацыянальнай зборнай Францыі і ў іншых клубных камандах пасля свайго сыходу з «Нансі». Ён лічыцца найлепшым іграком клуба за ўсю яго гісторыю.

Спасылкі