Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Мільча): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 1:
'''Свята-Раства-Багародзіцкая царква''' — праваслаўны [[храм]] у в. [[Мільча]] [[Вілейскі раён|Вілейскага раён]]а [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].
 
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1865 г. з бутавага каменю і цэглы. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры [[рэтраспектыўна-рускі стыль|рэтраспектыўна-рускага стылю]]. Кананічная падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з [[прытвор]]а-[[званіца|званіц]]ы, [[трапезная|трапезн]]ай, малітоўнай залы, паўкруглай [[апсіда|апсід]]ы. Стракаты сілуэт будынка фарміруюць розныя па форме завяршэнні аб'ёмаў: [[шатровы дах|шатров]]ае з макаўкай над васьміграннай [[званіца|званіц]]ай, кананічнае над [[апсіда|апсід]]ай, [[двухсхільны дах|двухсхільны дах]] над [[трапезная|трапезн]]ай, чатырохсхільны з цыбулепадобнай [[галоўка, архітэктура|галоўк]]ай на васьмігранным [[барабан, архітэктура|барабан]]е — над асноўным кубападобным аб'ёмам. Галоўны ўваход аформлены двухслуповым [[ганак|ганк]]ам пад двухсхільным пакрыццём. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца [[тынкоўка|атынкаван]]ыя [[ліштвы|ліштв]]ы [[арка|арачн]]ых аконных праёмаў, вуглавыя [[лапатка, архітэктура|лапатк]]і, прафіляваныя [[карніз]]ы.
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
 
{{няма катэгорый}}