Кавалерыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гл. таксама: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Кавале́рыя''' ({{lang-fr|cavalerie}}, {{lang-it|cavaleria}}, ад {{lang-la|caballus}} — [[конь]]), або '''конніца''' — род [[Сухапутныя войскі|сухапутных войскаў]], дзе для вядзення [[Баявыя дзеянні|баявых дзеянняў]] і перамяшчэння выкарыстоўваўся [[конь|верхавы конь]]. Вырашала розныя [[тактыка|тактычныя]] і [[стратэгія|аператыўна-стратэгічныя]] задачы, у т.л. праводзіла самастойныя дзеянні ў адрыве ад астатніх войск, пераадольвала вялікія адлегласці за кароткі час, хутка разгортвалася да [[бой|бою]], пераходзіла ад адных дзеянняў да інш. у конным і пешым [[строй, ваенная справа|страі]] і інш.
[[Файл:Independence Day Parade - Flickr - Kerri-Jo (36).jpg|міні|Туркменистан]]
'''Кавалерыя''' ({{lang-fr|cavalerie}}, {{lang-it|cavaleria}}, ад {{lang-la|caballus}} — конь), або '''конніца''' — род войскаў, у якім для вядзення баявых дзеянняў і/ці перамяшчэння выкарыстоўваўся верхавы [[конь]].
 
Валодаючы высокай рухомасцю і манеўранасцю ў спалучэнні з імклівым і магутным ударам, кавалерыя ў шматлікіх бітвах гуляла вырашальную ролю. Здольнасць весці самастойныя дзеянні ў значным адрыве ад сваіх войскаў, пераадольваць ў кароткі час вялікія адлегласці, раптам з'яўляцца на флангах і ў тыле праціўніка, хутка разгортвацца для бою, пераходзіць ад адных дзеянняў да іншых як ў конным, так і пешым страі забяспечвала кавалерыі магчымасць паспяхова вырашаць разнастайныя тактычныя і аператыўна-стратэгічныя задачы.
== Гісторыя ==
Зарадзілася ў краінах [[Старажытны Усход|Старажытнага Усходу]] ў раёнах масавага развядзення коней. Як [[Род войск|род войск]] узнікла ў [[IX ст. да н.э.]] ў [[асірыйская армія|асірыйскай арміі]]. Рэгулярная конніца ўтворана ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], вялікага развіцця дасягнула ў арміі [[Аляксандр Македонскі|Аляксандра Македонскага]] ([[IV ст. да н.э.]]). У далейшым была адным з галоўных родаў войск у многіх дзяржавах.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] прыкметы існавання кавалерыі вядомы з [[I ст. да н.э.]], пра што сведчыць [[шпора]] з гарадзішча [[Чаплін, гарадзішча|Чаплін]]. З развіццём дзяржаўных адносін з'явіліся конныя [[дружына|дружыны]] [[князь|князёў]] і буйных [[феадал]]аў.
 
Да [[XII ст.]] склаўся характэрны [[арсенал]] коннага ваяра: доўгая [[піка]], [[меч]] або [[шабля]], [[сякерка]]-[[чакан]], [[кісцень]], невялікі [[шчыт]]. Паводле комплексу ўзбраення вылучаліся цяжка- і лёгкаўзброеныя коннікі. У [[XIII]]—[[XIV]] стст. кавалерыя ператварылася ў асноўны род войска. У канцы [[XIV]] — пачатку [[XV ст.]] ў сувязі са з'яўленнем у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] служылых [[Беларускія татары|татар]] вялікае пашырэнне атрымалі коннікі, узброеныя [[лук]]ам. У канцы [[XV]] — пачатку [[XVI ст.]] са з'яўленнем суцэльнакаваных [[даспех]]аў [[капійнікі|кавалерысты-капійнікі]] падзяліліся на «паспешных» і «шчытавых» ([[гусары|гусараў]]). З [[XVI ст.]] [[стралец, воін|кавалерысты-стральцы]], узброеныя з [[XIV ст.]] [[арбалет]]амі, забяспечваліся ручной [[Агнястрэльная зброя|агнястрэльнай зброяй]]. У канцы [[XVI]] — пач. [[XVII ст]]. адбылося рэфармаванне конніцы, яна падзелена на {{нп3|Цяжкая кавалерыя|цяжкую|ru|Тяжёлая кавалерия}} ([[гусары]], [[рэйтары]], [[аркебузеры]]), [[сярэдня кавалерыя|сярэднюю]] ([[панцырныя]] або [[пяцігорцы]]) і {{нп3|Лёгкая кавалерыя|лёгкую|ru|Лёгкая кавалерия}}.
 
З [[XVIII ст.]] кавалерысты ў аснаўным ужо не карысталіся ахоўным даспехам.
 
Кавалерыя адыграла значную ролю ў [[Польска-савецкая вайна|ваенных дзеяннях на тэрыторыі Беларусі ў 1918—1920 гадах]]. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] ў [[вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў|вызваленні Беларусі]] ўдзельнічалі Гродзенская ([[13-я кавалерыйская дывізія|13-я]]), Кубанска-Баранавіцкая і Кубанска-Слуцкая ({{нп3|9-я гвардзейская казацкая кавалерыйская дывізія|9-я|ru|9-я гвардейская казачья кавалерийская дивизия}} і {{нп3|10-я гвардзейская казацкая кавалерыйская дывізія|10-я гвардзейскія казацкія|ru|10-я гвардейская казачья кавалерийская дивизия}}) дывізіі і інш. кавалерысцкія часці.
 
== Гл. таксама ==
* [[Драгуны]]
{{commonscat|Cavalry}}
* [[Кірасіры]]
* [[Уланы]]
* [[Генерал кавалерыі]]
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|7}}
* Гатовский В. Н. Конница. Кн. І—2, 4. М., 1925—28;
* Сагановіч Г. М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн., 1994.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
 
[[Катэгорыя:Кавалерыя|*]]