Лексікон Памвы Бярынды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
арфаграфія, дапаўненне
Радок 21:
''«Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє»'' ([[1627]]) — [[друк]]аваны ўкраінскі [[слоўнік]] — з'яўляецца самай адметнай працай Бярынды. Перавыдадзены ў [[Куцеінская друкарня|Куцейне]] (ля [[Горад Орша|Оршы]], [[1653]]) з прадмовай [[Іаіль Труцэвіч|І. Труцэвіча]]<ref name="БС"/>. У ім каля 7 тысяч слоў — агульных і ўласных назваў пераважна тагачаснай [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мовы]] з перакладам і тлумачэннем іх [[украінская мова|украінскай]] [[літаратурная мова|літаратурнай мовай]] пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] стагоддзя (гл. [[Старабеларуская мова|стараўкраінская мова]]). Мэтай Бярынды пры складанні яго слоўніка было аднавіць царкоўнаславянскую традыцыю літаратурнай мовы і гэтым супрацьстаяць наступу [[Каталіцызм|каталіцтва]] і польскай культуры. Гэты слоўнік адыграў вялікую ролю ў развіцці не толькі ўкраінскай, але і рускай, беларускай, польскай, румынскай [[лексікаграфія|лексікаграфіі]].
 
Лексікон Памвы Бярынды — выдатнае дасягненне старабеларускага і стараўкраінскага [[лексікаграфія|слоўніцтва]]. Складаецца з двухдзвюх частак: «лексікон» — царкоўнаславянска-ўкраінскі слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэнняў [[тапонім]]аў і [[антрапаніміка|людскіх імён]], а таксама агульных назваў неславянскага паходжання. У памятцы амаль 7 000 артыкулаў (каля 5 000 ў 1-й частцы, 2 000 — у 2-й, сярод якіх каля 1 400 уласных імён).
 
У «Лексіконе…» ужыты ўсе асноўныя сродкі навуковай прапрацоўкі матэрыялу, у прыватнасці пашпартызацыя рэестравых слоў (вакабул), рэмаркі, цытаты з твораў з гэтымі словамі, указанні на фразеалагізмы, у якія ўваходзяць вакабулы, заўвагі пра напісанне, паходжанне слова, адсылачныя заўвагі. Галоўныя крыніцы працы — «Лексіс…» [[Лаўрэнцій Зізаній|Лаўрэнція Зізанія]] (першы друкаваны беларускі слоўнік, 1596)<ref name="БС"/>, анамастыконы {{нп3|Максім Грэк|Максіма Грэка|ru|Максим Грек}}, [[Мануіл Рытар|Мануіла Рытара]], тлумачэнне ўласных імён у {{нп3|Антверпенская Паліглота|Антверпенскім выданні Бібліі|en|Plantin Polyglot}} ([[1571]]).