Лексікон Памвы Бярынды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, дапаўненне
вікіфікацыя
Радок 23:
Лексікон Памвы Бярынды — выдатнае дасягненне старабеларускага і стараўкраінскага [[лексікаграфія|слоўніцтва]]. Складаецца з дзвюх частак: «лексікон» — царкоўнаславянска-ўкраінскі слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэнняў [[тапонім]]аў і [[антрапаніміка|людскіх імён]], а таксама агульных назваў неславянскага паходжання. У памятцы амаль 7 000 артыкулаў (каля 5 000 ў 1-й частцы, 2 000 — у 2-й, сярод якіх каля 1 400 уласных імён).
 
У «Лексіконе…» ужыты ўсе асноўныя сродкі навуковай прапрацоўкі матэрыялу, у прыватнасці пашпартызацыя рэестравых слоў (вакабул), рэмаркі, цытаты з твораў з гэтымі словамі, указанні на фразеалагізмы, у якія ўваходзяць вакабулы, заўвагі пра напісанне, паходжанне слова, адсылачныя заўвагі. Галоўныя крыніцы працы — «Лексіс…» [[Лаўрэнцій Зізаній|Лаўрэнція Зізанія]] (першы друкаваны беларускі слоўнік, 1596)<ref name="БС"/>, анамастыконы {{нп3|[[Максім Грэк|Максіма Грэка|ru|Максим Грек}}]], [[Мануіл Рытар|Мануіла Рытара]], тлумачэнне ўласных імён у {{нп3|Антверпенская Паліглота|Антверпенскім выданні Бібліі|en|Plantin Polyglot}} ([[1571]]).
 
Крыніцамі царкоўнаславянскага рэестра кнігі былі: [[Астрожская Біблія]] (усе яе кнігі [[Стары Запавет|Старога]] і [[Новы Запавет|Новага Запавету]]), царкоўнаславянскія рукапісы і друк да пачатку 17 стагоддзя.