267 606
правак
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(крыніца — be-x-old:Хроніка літоўская і жамойцкая) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Рукапіс быў выяўлены Віктарам Буганавым у Аддзеле рукапісных кніг Дзяржаўнага архіву [[Цюменская вобласць|Цюменскай вобласці]], у сувязі з чым атрымаў назву ''Табольскага''. Аналагічным Табольскаму з'яўляецца ''Ленінградскі спіс'', знойдзены [[Мікалай Улашчык|Мікалаем Улашчыкам]] у Аддзеле рукапісаў [[Расійская нацыянальная бібліятэка|Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына]] ў [[Ленінград]]зе. Вядомыя яшчэ два спісы летапісу: ''Краснаярскі'', які захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу і ўяўляе сабой копію Табольскага, і ''Кракаўскі'', выяўлены ў 1970 [[Яраслаў Шчапаў|Яраславам Шчапавым]] у Аддзеле рукапісаў Бібліятэкі [[Польская акадэмія навук|Польскай Акадэміі навук]] у [[Кракаў|Кракаве]].
Напісаная «Кроніка» [[Старабеларуская мова|старабеларускай мовай]], паводле зместу набліжаная да «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» і асабліва да «[[Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі|Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі]]» [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]] —
Створаны летапіс, імаверна, на поўдні сучаснае [[Беларусь|Беларусі]] (магчыма, у [[Слуцк]]у) асобай, набліжанай да [[Радзівілы|роду Радзівілаў]] («Кроніка» надае ім шмат увагі і ўслаўляе іх род).
== Гл. таксама ==
* [[Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага]]
* [[Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі]]
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* ''[[Мікалай Улашчык|Улащик Н. Н.]]'' «Литовская и Жмойтская хроника» и её отношение к хронике Быховца и М. Стрыйковскому // Славяне и Русь. — М.: Наука, 1968. — С. 357—366.
|