Хроніка Еўрапейскай Сарматыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 5 categories using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Хроніка Еўрапейскай Сарматыі»'''<ref name="БЭ">{{крыніцы/БЭ|17}}</ref>, або '''«Апісанне Еўрапейскай Сарматыі»''' ({{lang-la|Sarmatiae Europeae descriptio}}) — помнік [[гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] эпохі [[феадалізм]]у. Складзена [[А. Гваньіні]] ў першай палове [[1570-я|1570-х]] гг. на [[Лацінская мова|лацінскай мове]].
 
Заснавана на розных крыніцах, у тым ліку на [[Беларуска-літоўскія хронікі|беларуска-літоўскіх хроніках]]. Аўтар выкарыстаў таксама матэрыялы, сабраныя [[М. Стрыйкоўскі]]м. У творы апісваюцца [[Польшча]], [[Беларусь]], [[Літва]], [[Украіна]], [[Расія]], [[Татарыя]] і інш. краіны, прыводзяцца звесткі з грамадзянскай [[гісторыя|гісторыі]], [[геаграфія|геаграфіі]], пра [[побыт]], [[звычай|звычаі]] і [[культура|культуру]] народаў [[Еўропа|Еўропы]], напрыклад, артыкул «Спосаб узорвання глебы і сяўбы на [[Белая Русь|Белай РусРусі]]і» і інш. [[Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]] выкладзена скарочана, пераважна паводле «[[Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага|Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага]]» і [[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]].
 
Упершыню апублікавана ў [[1578]] годзе у [[Кракаў|Кракаве]]; у [[1581]] у [[Шпаер|Спіры]] (Германія) выйшла 2-е, дапоўненае выданне; у [[1583]] надрукавана ў [[Італія|Італіі]] ў перакладзе на [[італьянская мова|італьянскую мову]]. На [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Украіне]] была вядома ў выданні на [[Польская мова|польскай мове]] ([[Кракаў]], [[1611]], непасрэднай крыніцай для гэтай рэдакцыі паслужыла «[[Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі]]» [[Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскага]]), якое дапоўнена кароткім апісаннем [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]], некаторых краін [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]], а таксама падзей у [[Польшча|Польшчы]], [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] і [[Расія|Расіі]] апошняй чвэрці [[XVI ст.]]
 
У першай пал. [[XVII ст.]] перакладзена на [[Беларуская мова|беларускую мову]]. Паслужыла крыніцай для беларускіх і ўкраінскіх [[хроніка|хронік]] і [[хранограф]]аў [[XVII]]—[[XVIII]] стст. На яе спасылаецца [[Т.Трафім Сурта]] ў прадмове да «[[Магілёўская хроніка|Магілёўскай хронікі]]».
 
«Хроніка Еўрапейскай Сарматыі» — першы твор, які пазнаёміў [[Заходняя Еўропа|заходне-еўрапейскага]] чытача з [[Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага|гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага]] і зместам [[Беларуска-літоўскія хронікі|беларуска-літоўскіх агульнадзяржаўных хронік]].
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|17}}
 
{{беларускія летапісы}}