Хроніка Еўрапейскай Сарматыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
ілюстрацыя
Радок 1:
[[Файл:Апісанне Еўрапейскай Сарматыі (Sarmatiae Europeae descriptio). Кракаў. 1578.png|thumb|Тытульны аркуш «Апісання Еўрапейскай Сарматыі». [[Кракаў]]. [[1578]]]]
'''«Хроніка Еўрапейскай Сарматыі»'''<ref name="БЭ">{{крыніцы/БЭ|17}}</ref>, або '''«Апісанне Еўрапейскай Сарматыі»''' ({{lang-la|Sarmatiae Europeae descriptio}}) — помнік [[гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] эпохі [[феадалізм]]у. Складзена [[А. Гваньіні]] ў першай палове [[1570-я|1570-х]] гг. на [[Лацінская мова|лацінскай мове]].
 
Заснавана на розных крыніцах, у тым ліку на [[Беларуска-літоўскія хронікі|беларуска-літоўскіх хроніках]]. Аўтар выкарыстаў таксама матэрыялы, сабраныя [[М. Стрыйкоўскі]]м. У творы апісваюцца [[Польшча]], [[Беларусь]], [[Літва]], [[Украіна]], [[Расія]], [[Татарыя]] і інш. краіны, прыводзяцца звесткі з грамадзянскай [[гісторыя|гісторыі]], [[геаграфія|геаграфіі]], пра [[побыт]], [[звычай|звычаі]] і [[культура|культуру]] народаў [[Еўропа|Еўропы]], напрыклад, артыкул «Спосаб узорвання глебы і сяўбы на [[Белая Русь|Белай Русі]]» і інш. [[Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]] выкладзена скарочана, пераважна паводле «[[Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага|Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага]]» і [[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]].
[[Файл:Тытульны аркуш Kronika Sarmacyey Europskiey (Хроніка Еўрапейскай Сарматыі). Кракаў. 1611.jpg|міні|злева|Тытульны аркуш «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі». [[Кракаў]]. [[1611]]]]
 
[[Файл:Тытульны аркуш Sarmatiae Europeae descriptio (Апісанне Еўрапейскай Сарматыі). Шпаер. 1581 (01).jpg|thumb|Тытульны аркуш «Апісання Еўрапейскай Сарматыі». [[Шпаер]]. [[1581]]]]
Упершыню апублікавана ў [[1578]] годзе у [[Кракаў|Кракаве]]; у [[1581]] у [[Шпаер|Спіры]] (Германія) выйшла 2-е, дапоўненае выданне; у [[1583]] надрукавана ў [[Італія|Італіі]] ў перакладзе на [[італьянская мова|італьянскую мову]]. На [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Украіне]] была вядома ў выданні на [[Польская мова|польскай мове]] ([[Кракаў]], [[1611]], непасрэднай крыніцай для гэтай рэдакцыі паслужыла «[[Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі]]» [[Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскага]]), якое дапоўнена кароткім апісаннем [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]], некаторых краін [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]], а таксама падзей у [[Польшча|Польшчы]], [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] і [[Расія|Расіі]] апошняй чвэрці [[XVI ст.]]