Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: re-categorisation per CFD using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
'''Хрыстос прызямліўся ў Гародні''' — [[раман]] [[Уладзімір Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]]. Раман складзены з 62 раздзелаў і быў надрукаваны ўпершыню па-руску ў 1966, па-беларуску — у 1972.
 
Раман прысвечаны падзеям [[Гісторыя Беларусі|беларускай гісторыі]] XVI стагоддзя. Яму папярэднічаў кінасцэнарый «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», які быў скончаны 31 сакавіка 1965 года. Да напісання рамана Караткевіча заахвоціла змешчаная ў «[[Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі |Хроніцы Белай Русі]]» [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]] згадка пра з'яўленне на Гродзеншчыне пры каралю [[Жыгімонт Стары|Жыгімонце І]] самазванца, што «сабе прыпісаў і прыўлашчыў» Хрыстова імя, «шалбера па імю Якуб Мялшцінскі». Гэта раман-прытча, філасофскі роздум аб прызначэнні чалавека.
 
Як вынікае з эпіграфа, запісу з «Хронікі…» Стрыйкоўскага, падзеі, што апісваюцца ў рамане, павінны адбывацца на пачатку XVI ст., у гады праўлення Жыгімонта I Старога (1506—1548). Многія ж факты, прыведзеныя ў творы, сведчаць, што дзеянне адбываецца ў 20-30-я гг. XVI ст.: згадваецца [[Бона Сфорца]], адзін з герояў рамана кардынал Лотр гаворыць пра выдадзеную [[Францыск Скарына|Францыскам Скарынам]] Біблію і пра тое, што «вось трыццацёх год не мінула, як Калумб адкрыў Індыю» і інш.