Іван Усцінавіч Здановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
Упершыню прапанову аб стварэнні вучылішча для сляпых дзяцей прагучала ў 1893 годзе, але менскія гарадскія ўлады не мелі для гэтага сродкаў. Здановіч адправіўся ў Пецярбург і сустрэўся з Канстанцінам Карловічам Гротам – вядомым дабрачынцаў, заснавальнікам і кіраўніком Папячыцельства аб сьляпых. Быў арганізаваны збор сродкаў і сярод заможных менчукоў. У выніку вучылішча было адкрыта ў 1897 годзе і да 1901 года размяшчалася ў сціснутых умовах у доме Пржеляскоўскага на Захар'еўскай вуліцы (дом захаваўся, сучасны адрас – [[Вуліца Савецкая, Мінск|вуліца Савецкая]], 12).
 
Пасля таго, як Галоўнае папячыцельства аб сляпых прадаставіла беспрацэнтную пазыку з выплатай у растэрміноўку на 16 гадоў у памеры 3500 рублеў стала магчымым набыць участак зямлі ў 1616 квадратных сажняў (прыкладна 7300 квадратных метраў) і стары дом<ref>О.Ждан. «День белой трости». «Неман» №8, 1995. С. 202–223.</ref>. Дом знаходзіўся на той жа Захар'еўскай вуліцы амаль насупраць дома ПржелясковскогоПржеляскоўскага (цяпер на гэтым месцы левае крыло [[Дом урада, Мінск|Дома ўрада]]), а ўчастак непадалек, на Трубнай вуліцы (сёння гэта вуліца Берсана).
 
У будынак вучылішча былі праведзены электрычнасць і вадаправод. У некаторых публікацыях сцвярджаецца нават, што такое было ўпершыню ў Мінску. Гэта, вядома, перабольшанне, дома з электра - і водазабеспячэннем былі ў горадзе і раней, але для пачатку дваццатага стагоддзя дасягненне несумненна значная. Акрамя таго, Здановіч арганізаваў у будынку вучылішча біялагічную ачыстку сцекавых вод.