Розніца паміж версіямі «Хроніка Быхаўца»

97 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
== Заслаўская хроніка ==
 
У сваёй «[[Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі|Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі]]» [[Мацей Стрыйкоўскі]] прыводзіць пачаткі двух летапісаў, якія выкарыстоўваў у сваёй працы. Адзін з гэтых летапісаў, атрыманы, паводле слоў самога Стрыйкоўскага, ад князёў Заслаўскіх, надзвычай блізка супадае ў прыведзеным фрагменце з Хронікаю Быхаўца. Пры гэтым цытата ўтрымоўвае і першыя сказы летапісу, згубленыя ў рукапісе Хронікі Быхаўца, дазваляючы запаўняць гэтую лакуну пры выданні.
 
[[Ігнат Даніловіч]] лічыў, што гэты рукапіс, умоўна званы «Заслаўскім», быў тоесны рукапісу Быхаўца. Пазней стала прынятым меркаванне, што гэта быў іншы, але блізкі летапіс, лёс якога сёння невядомы.<ref>Улащик Н. Н. Предисловие. В: Хроника Быховца. М. 1966,</ref>