Барыс Яфімавіч Нямцоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up, replaced: Сябры → Члены using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
| апісанне выявы = Барыс Нямцоў на маскоўскай канферэнцыі руху «Салідарнасць». Лістапад 2008 года
| дата нараджэння = 9.10.1959
| месца нараджэння = {{Месца нараджэння|Сочы|у Сочы}}, [[Краснадарскі край]], [[РСФСР]], [[СССР]]
| дата смерці = 27.2.2015
| месца смерці = {{Месца смерці|Масква}}
Радок 39:
| перыядпачатак_4 = [[27 мая]] [[2001]]
| перыядканец_4 = [[25 студзеня]] [[2004]]
| пераемнік_4 = [[Белых, Мікіта Юр'евіч| Белых Мікіта Юр'евіч]]
| сцяг_4 =
| пасада_5 = [[Намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі]]
Радок 79:
|сайт = [http://www.nemtsov.ru/ Афіцыйны сайт Барыса Нямцова]
}}
'''Бары́с Яфі́мавіч Нямцо́ў''' ({{lang-ru|Борис Ефимович Немцов}}; {{ДН|9|10|1959}}, {{МН|Сочы||Гораду Сочы}}, цяпер [[Краснадарскі край]], [[Расія]]  — {{ДС|27|2|2015}}, {{МС|Масква||}}, [[Расія]])  — [[Расія|расійскі]] [[палітык]] і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Яраслаўскае абласное думы шостага склікання, адзін са стваральнікаў і лідараў АДР «[[Салідарнасць, рух|Салідарнасць]]»»", сустаршыня палітычнай партыі «[[РПР-ПАРНАС]]», член [[Каардынацыйны савет расійскай апазіцыі|Каардынацыйнага савета расійскай апазіцыі]].
 
Раней быў вядомы як першы губернатар [[Ніжагародская вобласць|Ніжагародскай вобласці]] ([[1991]]—[[1997]])<ref>[http://b-nemtsov.livejournal.com/144394.html Борис Немцов  — Открытое письмо губернатору Нижегородской области Шанцеву В.П]{{ref-ru}}</ref>. Затым Нямцоў перайшоў на працу ва [[Урад Расіі|Урад Расіі]] ў якасці міністра паліва і энергетыкі ([[1997]]) і першага намесніка старшыні ўрада ([[1997]]—[[1998]]). У [[1997]]—[[1998]] гадах таксама ўваходзіў у Раду бяспекі Расійскай Федэрацыі.
 
У [[1998]] годзе стварыў ліберальны рух «[[Расія маладая, ліберальны рух|Расія маладая]]», які затым выступіў адным з заснавальнікаў кааліцыі «[[Правая справа]]» ([[1998]]—[[2000]]) і партыі «[[Саюз правых сіл]]». Барыс Нямцоў некалькі разоў абіраўся ў расійскі парламент, у [[1990]] годзе ён быў абраны народным дэпутатам РСФСР, у [[1993]] годзе абраны ў Савет Федэрацыі ФС РФ, у [[1995]]—[[1997]]  гг. з'яўляўся членам Савета Федэрацыі па пасадзе губернатара. У 1999—2003 гадах  — дэпутат [[Дзяржаўная Дума|Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу РФ]], дзе займаў пасады намесніка старшыні Дзярждумы і кіраўніка фракцыі СПС. Пасля [[2003]] года працаваў у бізнесе і быў пазаштатным саветнікам [[Прэзідэнт Украіны|Прэзідэнта Украіны]].
 
Пасля расколу ў «Саюзе правых сіл» (калі аднапартыйцы прынялі рашэнне аб'яднацца ў «Правую справу») у 2008 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння апазіцыйнага дэмакратычнага руху «Салідарнасць». З 2008 года  — член Бюро Федэральнага палітычнага савета руху «Салідарнасць». У 2009 годзе пры падтрымцы «Салідарнасці» высоўваўся на пост мера [[Сочы]] і на выбарах заняў другое месца пасля кандыдата ад партыі ўлады. У [[2010]] годзе рух увайшоў у кааліцыю «За Расію без самаўпраўнасці і карупцыі». З 2012 года  — сустаршыня палітычнай партыі «[[Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды]]» (РПР-ПАРНАС).
На рэгіянальных выбарах 8 верасня 2013 года абраны дэпутатам Яраслаўскай абласной думы на чале спісу партыі «РПР-Парнас»<ref>[http://1prime.ru/Politics/20130909/766164452.html РПР-Парнас удалось попасть в ярославскую облдуму | Власть | Агентство экономической информации ПРАЙМ]{{ref-ru}}</ref>.
Вядомы выданнем шэрагу дакладаў пра карупцыю, і дакладаў, якія крытыкуюць [[Уладзімір Пуцін|У. Пуціна]] («Пуцін. Вынікі. 10 гадоў», «Пуцін. Карупцыя»)<ref>[http://inopressa.ru/article/29Aug2012/inopressa/putin.html Богатейший из «рабов» в России?]{{ref-ru}}</ref>, а таксама як адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў «Маршаў нязгодных» ([[2007]]), «Стратэгіі-31» і пратэстных мітынгаў «За сумленныя выбары» ([[2011]]—[[2013]]) і шэсцяў супраць баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны (2014—2015).
 
З'яўляўся кандыдатам фізіка-матэматычных навук, аўтарам больш за 60 навуковых прац і некалькіх вынаходак. Ініцыятар наймення кіраўнікоў абласцей у Расіі губернатарамі (такім чынам, ён стаў першым губернатарам у Расіі). Ініцыятар Прэзідэнцкай праграмы падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў. Узнагароджаны некалькімі расійскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі (у тым ліку медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай»), украінскім ордэнам князя Яраслава Мудрага і Ордэнам святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага ад Рускай праваслаўнай царквы.
 
Застрэлены невядомымі ў ноч з 27 на 28 лютага 2015 года ў Маскве<ref>{{cite web|url=http://www.svaboda.org/content/article/26873630.html|title=У Маскве забілі Барыса Нямцова|publisher=Радыё Свабода|date=28 лютага 2015}}</ref>.