Розніца паміж версіямі "Заходне-Сібірская раўніна"

няма тлумачэння праўкі
др
Знаходзіцца паміж [[Карскае мора|Карскім морам]] на поўначы, [[Тургайскае плато|Тургайскім плато]], [[Казахскі драбнасопачнік|Казахскім драбнасопачнікам]] і перадгор'ямі [[Алтай|Алтая]] на поўдні, [[Урал]]ьскімі гарамі на захадзе і [[Сярэднесібірскае пласкагор'е|Сярэднесібірскім пласкагор'ем]] на ўсходзе. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 2500 км, з захаду на ўсход ад 1000 км (на поўначы) да 1900 км (на поўдні). Плошча каля 3 млн. км².
 
Раўніна прымеркавана да [[Заходне-Сібірская пліта|Заходне-Сібірскай пліты]] эпігерцынскай платформы, якая перакрыта магутнымі (больш за 1000 м) мезазойскімі і кайназойскімі адкладамі (гліны, пясчанікі, мергелі). У тоўшчы антрапагену (магутнасцю да 200 м) пашыраны ледавіковыя і марскія (на поўначы), алювіяльныя і азёрныя (на поўдні) пароды. Карысныя выкапні: [[нафта]] і [[прыродны газ]] (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), [[жалезная руда]], [[торф]], будаўнічыя матэрыялы. Рэльеф раўнінны, слабарасчлянёны. Самыя нізкія ўчасткі ў цэнтры і на поўначы (выш. 50-150 м), уздоўж заходніх, паўднёвых і ўсходніх ускраін невялікія (200-250 м) узвышшы. Пераважаюць шырокія плоскія міжрэччы, вельмі забалочаныя, месцамі з марэннымі пагоркамі і градамі (на поўначы) або пясчанымі грывамі (на поўдні). Вылучаюцца Васюганская раўніна, [[Барабінскі стэп|Барабінскі]], Ішымскі, [[Кулундзінскі стэп]]. У сярэдняй частцы раўніны ад Урала да [[Енісей|Енісея]] цягнуцца Сібірскія Увалы (выш. да 285 м).
 
Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -28°С на поўначы да -16°С на поўдні, ліпеня ад 4°С да 22°С. Гадавая сума ападкаў ад 200 мм у тундравай і стэпавай зонах да 600 мм у лясной.
61 016

правак