Кандрат Фёдаравіч Рылееў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Скончыў 1-ы кадэцкі корпус у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] ў 1814 годзе. Удзельнік замежных паходаў расійскай арміі 1814-15 гадоў. З 1818 года ў адстаўцы. З 1821 года ў Пецярбургу, засядацель крымінальнай палаты, з 1824 года ў канцылярыі «Расійска-амерыканскай гандлёвай кампаніі». У 1823-25 гадах з [[Аляксандр Аляксандравіч Бястужаў|А.Бястужавым]] выдаваў альманах «Полярная звезда». З 1823 года член Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, адзін з кіраўнікоў паўстання 14 снежня 1825 года на [[Сенацкая плошча Санкт-Пецярбурга|Сенацкай плошчы]]. Павешаны ў [[Петрапаўлаўская крэпасць|Петрапаўлаўскай крэпасці]].
 
Друкаваўся з 1820 года. Стварыў узоры грамадзянска-палітычнай лірыкі («Грамадзянін», «Бястужаву»). У гістарычных думах «Іван Сусанін», «Смерць Ермака» свабодалюбівыя патрыятычныя ідэі. Аўтар агітацыйных супрацьурадавых песень (разам з Бястужавым), любоўнай лірыкі, паэм «Налівайка» (не завершана), «Вайнароўскі» (1825). У 1815 годзе служыў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў мястэчку [[Аграгарадок Сталовічы|Сталовічы]] (сёння Баранавіцкі раён) — тут адбываліся яго сяброўскія сустрэчы з Т.Занам і ў [[Нясвіж]]ы. Матэрыялы пра яго захоўваюцца ў Валеўскім народным краязнаўчым музеі. На [[беларуская мова|беларускую мову]] думу «Смерць Ермака» пераклаў [[Уладзімір Іванавіч Дзюба|У.Дзюба]], думу «Рагнеда» — Г.Кажамякін.