Вікторыя Мікалаеўна Мазур: Розніца паміж версіямі

актрыса
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{цёзкі2|Мазур}} '''Вікторыя Мікалаеўна Мазур''' ({{ДН|4|8|1946}}, Магілёў — {{ДС|1|3|2015}}, Мінск) ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:47, 7 ліпеня 2016

Вікторыя Мікалаеўна Мазур (4 жніўня 1946, Магілёў — 1 сакавіка 2015, Мінск) — беларуская артыстка аперэты, лірыка-драматычнае сапрана, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Заслужаная артыстка БССР (1982), Народная артыстка Беларусі (1997).

Біяграфія

Нарадзілася ў Магілёве. Яе маці — медык, бацька — ваенны. Скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча (аддзяленне харавога дырыжыравання), а затым вакальнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Планавала стаць опернай спявачкай, але, на 4-м курсе кансерваторыі, падала дакументы на конкурс тэатра музкамедыі і была прынятая.

З 1970 года — актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, з года заснавання тэатра, дзе стала першай прымай і прапрацавала ў ім больш за 30 гадоў. Згуляла больш за сорак роляў у аперэтах, музычных камедыях, мюзіклах, выступала ў шматлікіх канцэртах перад гледачамі Беларусі і замежных краін.

Памерла 1 сакавіка 2015 года.