Адэльгейда Бургундская: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Адэльгейда нарадзілася ў [[931 год]]зе годзе ў [[Бургундыя|Бургундыі]] ў каралеўскай сям'і. Бургундскі кароль Рудольф II і яго жонка Берта Швабская выхоўвалі дачку ў строгім хрысціянскім духу. У 6-гадовым узросце, неўзабаве пасля смерці бацькі, яна была заручана з Лотарам II, сынам караля [[лангабарды|лангабардаў]] Гуга, жонкай якога стала маці Адэльгейды. З гэтага часу маці з дачкой жывуць у рэзідэнцыі караля лангабардаў у Павіі. Пасля раптоўнай смерці Лотара ад невядомай хваробы, для Адэльгейды, як пісаў стваральнік яе жыццяпісу Адзілон Клюнійскі, «наступілі дні цяжкіх выпрабаванняў».
 
У парушэнне ўсіх законаў, яна была захоплена ворагам Лотара, маркграфам Берангарам і кінута ў турму. Праз некаторы час яе разам з духаўніком і прыслужніцай змясцілі ў замак каля возера [[возера Гарда|Гарда]]. Там, знаходзячыся ў поўнай ізаляцыі ад навакольнага свету, яна заставалася ў палоне амаль 4 месяцы. Быўшы глыбока рэлігійнай, Адэльгейда не губляла мужнасці і надзеі. У яе атрымалася разам са сваімі спадарожнікамі пракапаць тунэль, праз які яна уцякла з замка. Некалькі дзён у вінаградніках і лясах уцекачы хаваліся ад пагоні.
Радок 8:
Адэльгейда знайшла прытулак у замку епіскапа Адельгарда, прыхільніка свайго памерлага мужа. Але у Італіі панаваў Берангар, абвешчаны каралём. Адэльгейда звярнулася за дапамогай да нямецкага караля Атона I. Апошні з велізарным войскам уварваўся ў Італію, хутка заняў Павію і аднавіў каралеўскія правы Адэльгейды. Пасля гэтага Атон накіраваў паслоў да Адэльгейды, загадаўшы перадаць ёй «вестку міру і салодкага кахання». Яна прыняла такую прапанову і разам са шматлікай світай прыехала ў Павію, дзе было зроблена вяселле.
 
У Адэльгейды і Атона нарадзіліся 3 сыны: Генрых, Бруна, Атон, а таксама дачка Мацільда. Жонка Атона актыўна цікавілася дзяржаўнымі справамі, прыняла ўдзел у так званым клюнійскім руху, заснавала некалькі манастыроў. Паўсюль Адэльгейда аказвала вялікадушную падтрымку царкве, імкнулася па магчымасці аблегцычь цяжкую долю беднякоў і рабіць дабро. З [[973]] па [[983 год]] год, пасля смерці Атона I, Адэльгейда паспяхова кіравала імперыяй, пакуль яе сын Атон II не дасягнуў паўналецця. Аднак неўзабаве Атон пасварыўся з маці і загадаў ёй пакінуць двор. Адэльгейда цяжка ўспрымала разрыў адносінаў з сынам, яна з'ехала спачатку ў Італію, а потым знайшла прыстанак у свайго брата ў Бургундыі. Занадта позна імператар усвядоміў несправядлівасць у адносінах да маці: неўзабаве пасля іх замірэнні ў Павіі Атон II памёр. І зноў з прычыны малалетства свайго ўнука Атона III на чале імперыі на 4 гады апынулася Адэльгейда. Неўзабаве яна адчула стомленасць ад дзяржаўных спраў і пайшла ў заснаваны ёю кляштар у Сельцы. У снежні [[999 год]]а года пасля набажэнства Адэльгейда цяжка захварэла і 16 снежня памерла. Пахавана ў саборы святога Стэфана у Сельцы.
 
== Памяць ==
Магіла Адэльгейды ў Сельцы хутка стала месцам [[паломніцтва|паломніцтва]]. У [[1097 год]]зе годзе было вырашана кананізаваць Адэльгейду, а таксама была пабудавана капэла святой Адэльгейды. Нават цяпер яна застаецца хрысціянскім ідэалам маці і свецкай правіцельніцы. Дзень ушанавання яе імя каталіцкай царквой – [[16 снежня]].
 
== Літаратура ==