Івашка Ільініч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Лічыцца, што Івашка і яго нашчадкі зваліся Іллінічамі ад імені свайго продка Іллі. Упершыню Івашка Іллініч успамінаецца ў [[бітва пад Хойніцамі, 1454|бітве пад Хойніцамі]], якая адбылася 18 верасня 1454 года і скончылася перамогай з Ордэна. За выратаванне ад палону караля і вялікага князя [[Казімір IV Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]] Івашку было падаравана Ваўкавыскае староства, а таксама ён быў узведзены ў рыцары з наданнем гербу «Корчак».
 
Верагодна, Івашка ужо ў маладосці перайшоў у [[каталіцтва]]. У 1473 годзе прызначаны канюшым віцебскім, каля 1475 заняў урад намесніка драгічынскага, ў 1482 — віцебскага, у 1486—1490 гадах быў намеснікам смаленскім. У 1470 годзе сястра Івана -- — Барбара, удава па пане [[Алехна Давойна|Алехне Давойне]], перадала брату маёнтак нябожчыка мужа [[Вёска Тарасава, Мінскі раён|Тарасава]] пад [[Мінск]]ам. У 1477 годзе Івашка прадаў Тарасава пісару [[Васіль Любіч|Ваську Любічу]]. У 1487 годзе абмяняў бацькаў маёнтак на дзяржаўны [[Чарнаўчыцы]] у Берасцейскім павеце.
 
Быў жанаты з Ганнай Даўгірдаўнай (магчыма, другім шлюбам), удавой Юшкі Гойцевіча, дачкой Доўгірда. Запіс пад 1481 годам сведчыць, што Ганна перадала мужу трэцюю частку маёнткаў [[Лынтупы]], [[Вёска Рэпухава|Рэпухаў]] і [[Вёска Ваўкавічы, Талачынскі раён|Ваўковічы]], якія ёй падарыў першы муж пан Юшка Гойцевіч.
 
Пад канец жыцця Іван Іллініч набыў мястэчка [[гарадскі пасёлак Мір|Мір]] у [[Новагародскі павет|Навагрудскім павеце]] (па іншай інфармацыі Мір перайшоў да сына Івашкі — Юрыя). Напэўна, Ганна Даўгірдаўна перажыла Івана. У гэтым шлюбе Івашка Іллініч меў двух сыноў, ад якіх пайшлі дзве галіны роду Іллінічаў -- — старэйшы [[Мікалай Іванавіч Іллініч|Мікалай Іванавіч]] (каля 1470 — пасля 1500) і малодшы [[Юрый Іванавіч Ільініч|Юрый Іванавіч]] (? — 1526), а таксама дачку Ганна, якая была замужам за Дабрагостам Нарбутавічам, а потым за Пятром Станіслававічам Кішкай.
 
== Літаратура ==