Мікалай Капернік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Раннія гады: арфаграфія
→‎Раннія гады: арфаграфія
Радок 44:
Для працягу адукацыі Капернік з'ехаў у Італію (1497) і паступіў у [[Балонскі ўніверсітэт]]. Апроч багаслоўя, права і старажытных моў, ён меў там магчымасць займацца і астраноміяй. Цікавата адзначыць, што адным з прафесараў у [[Балоння|Балонні]] быў тады [[Сцыпіён дэль Фера]], з адкрыццяў якога пачалося адраджэнне еўрапейскай матэматыкі. Тымчасам, дзякуючы старанням дзядзькі, у Польшчы Каперніка завочна абралі [[Канонік, каталіцызм|канонікам]] у епархіі Варміі.
 
У 1500 годзе Капернік пакінуў універсітэт, ізноў не атрымаўшы ніякага дыплома ці звання, і з'ехаў у Рым. Ва ўспамінах [[Георг Ёахім фон Рэтык|Рэтыка]] гаворыцца, што Капернік выкладаў у рымскім універсітэце шэраг дысцыплін, улучаючы астраномію, аднак іншыя біёграфы паддаюць гэты факт сумневу{{sfn |Баев К. Л. Коперник|1935|с=27.}}. Потым, пасля кароткачасовага знаходжання на радзіме, з'ехаў у [[ПадуянскіПадуанскі ўніверсітэт]] і працягнуў вывучэнне медыцыны.
 
У 1503 годзе Капернік, нарэшце, завяршыў сваю адукацыю, здаў у [[Ферара|Ферары]] экзамены, атрымаў дыплом і навуковую ступень доктара кананічнага права. Ён не спяшаўся вяртацца і, з дазволу дзядзькі-біскупа, наступныя тры гады займаўся медыцынай у [[Падуя|Падуі]].