Глуша (пасёлак): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
|від главы =
|глава =
|дата заснавання = 1896
|першае згадванне =
|ранейшыя назвы =
Радок 38:
|афіцыйная мова-ref =
|двароў =
|насельніцтва = 1,51284
|год перапісу = 20052014
|шчыльнасць =
|нацыянальны склад =
Радок 68:
'''Глу́ша'''<ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Магілёўская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Hluša}}, {{lang-ru|Глуша}}) — [[пасёлак]] у [[Бабруйскі раён|Бабруйскім раёне]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]. Адміністрацыйны цэнтр [[Глушанскі сельсавет|Глушанскага сельсавета]]. Насельніцтва 1319<ref name="belstat" /> чал. ([[2009]]).
 
Знаходзіцца за 29 км на захад ад Бабруйска, за 30 км на паўднёвы ўсход ад Асіповічаў, на аўтадарогах [[Бабруйск]] — [[Слуцк]] ({{Таблічка-by|Р|43}}) і [[Асіповічы]] — [[Глуск]] ({{Таблічка-by|Р|34}}).
 
== Геаграфія ==
[[Ландшафт]] мясцовасці хвалісты з шыракаліста-яловымі і хваёвымі  лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах [[Бабруйская раўніна| Бабруйскай раўніны]] ўсходняй [[Перадпалеская правінцыя |Перадпалескай правінцыі]]. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6 °C-6,5 °C, ліпеня +18 °C- 18,5 °C. Сярэднегадавая норма ападкаў складае каля 600 мм, у сярэднім выпадае 586 мм ападкаў у год. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 193 дні. Пераважаюць вятры заходніх і паўднёва-заходніх напрамкаў. Прыпяцкі артэзіянскі басейн. Каля пасёлка праходзіць вадападзел басейнаў рэк [[Дняпро]] і [[Прыпяць]].
[[Файл:Музей народнага дойлідства ў пасёлку Глуша.jpg|міні|316x316пкс|Музей народнага дойлідства ў пасёлку Глуша ]]
За 1,7 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка знаходзіцца радовішча пяскоў. Пластавыя паклады звязаны з надмарэннымі флювіягляцыянальнымі адкладамі. Пяскі буравата-жоўтыя, шэрыя, шпатава-кварцавыя, пераважна дробназярністыя, з праслойкамі і лінзамі жвіру, месцамі гліністыя. Разведаныя запасы 5,77 млн. m³, перспектыўныя 0,51 млн. m³. Магутнасць карыснай тоўшчы 4-25,4 м. Пяскі прыдатны для прыгатавання будаўнічых раствораў і дарожнага будаўніцтва.
 
== Гісторыя ==
Паселішча заснавана ў сувязі з будаўніцтвам шклозавода ([[1896]]) і развіццём дрэваапрацоўчых промыслаў. На пачатку ХХ стагоддзя Глуша ў складзе Гарадкоўскай воласці [[Бабруйскі павет |Бабруйскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], 239 жыхароў. Дзейнічаюць лесапільны, смалярны заводы, шклозавод, [[млын]], [[карчма]]. У 1911 годзе адкрыта першае на тэрыторыі сучаснага Бабруйскага раёна паштовае аддзяленне (загадчык У.А. Саскавец).
 
У сакавіку 1917 года створаны рабочы Савет. У 1920 годзе ў Глушы адкрыўся фельчарскі пункт, у 1924 годзе рэарганізаваны ва ўрачэбную амбулаторыю. У 1921 годзе ў пасёлку адкрыта пачатковая школа, у 1924 годзе — хата-чытальня. У 1924 годзе пасёлак электрыфікаваны. У 1925 годзе каля Глушы дзейнічала [[смалакурня]]. У 1926 годзе адкрыта бальніца на 15 ложкаў. У 1930-я гады пабудаваны новыя школа, дзіцячыя яслі і садок, магазін, клуб, пры клубе дзейнічае кінаўстаноўка «Камінтэрн», новыя дамы для завадчан.  З 20.08.1924 года ў складзе 1-га Бабруйскага, з 04.08.1927 года — Бабруйскага раёнаў [[Бабруйская акруга| Бабруйскай акругі]] [[БССР]]. З 1931 да 11.04.1960 года цэнтр [[Рымавецкі сельсавет |Рымавецкага сельсавета]] (у 1947 годзе ў складзе сельсавета 41 населены пункт). З 20.02.1938 года ў складзе Магілёўскай, з 20.09.1944 года Бабруйскай, з 08.01.1954 года Магілёўскай абласцях. 15.07. 1935 года Глушы наданы статус рабочага пасёлка.
 
З чэрвеня 1941 па 27.06.1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1942-1943 гадах дзейнічала падпольная антыфашысцкая группа (у групе больш за 40 чалавек, кіраўнік І.Р. Гарнастай). Падпольшчыкі вялі агітацыйную работу сярод насельніцтва, здабывалі боепрыпасы, зброю, медыкаменты, паперу, харчы і перадавалі партызанам. Яны двойчы выводзілі са строю абсталяванне гуты. Многія падпольшчыкі ў 1942-1943 гадах пайшлі ў партызаны. 300 жыхароў Глушы ваявалі на фронце і ў партызанах, 112 з якіх загінулі.
Радок 149:
'''Народнае аматарскае аб'яднанне декаратыўна-прыкладнога мастацтва «Стары майстар»'''
 
Аматарскае аб'яднанне декаратыўна-прыкладнога мастацтва «Стары майстар» створана ў верасні 1987 года. За высокія дасягненні ў творчасці ў 1993 годзе аб'яднанню прысвоена ганаровае званне  «народны калектыў». Калектыў аб'яднання прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна і вобласці. «Стары майстар» неаднаразова ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, дыпломамі. Чатыры майстры аб'яднання з'яўляюцца членамі «Беларускага саюза майстроў народнай творчасці». Майстрам Ю.І. Боўдзе і А.В. Арлову прысвоена ганаровае званне  «[[Народны майстар Беларусі]]». У 2010 годзе тэхналогіі ганчарных вырабаў народнага майстра Беларусі Боўда Ю.І. прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
 
'''Паказальны калектыў ганчарнага мастацтва «Глечыкі»'''