Беларускае Палессе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Фізіка-геаграфічныя раёны (паводле В.А. Дзяменцьева): [[Брэсцкае Палессе]], [[Загароддзе]], [[Мазырскае Палессе]], [[Прыпяцкае Палессе]], [[Гомельскае Палессе]].
 
У тэктанічных адносінах прымеркавана да [[Падляска-Брэсцкая ўпадзіна|Падляска-Брэсцкай упадзіны]], [[Палеская седлавіна|Палескай седлавіны]], [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]], Брагінска-Лоеўскай седлавіны і частак іншых структур. Крышталічны фундамент залягае на глыбіні 0,4—1,7 км на захадзе, 0,4—6 км на усходзе, на Мікашэвіцка-Жыткавіцкім выступе — на глыбіня 20—50 м, на Пд выходзіць на паверхню (каля в. [[Глушкавічы]] Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.). У платформавым чахле найбольш пашыраны адклады верхняга пратэразою, палеазою ([[дэвон]]у і інш ), мезазою і кайназою (больш поўна, у параўнанні з астатняй тэрыторыяй Беларусі, развіты адклады [[палеаген]]авай і [[неаген]]авай сістэм). Пароды антрапагену ствараюць покрыва магутнасцю 20—100 м, у ледавіковых лагчынах да 200 м. Пераважаюць ледавіковыя, азёрна-алювіяльныя, алювіяльныя і балотныя адклады. Карысныя выкапні: [[нафта]], [[гаручыя сланцы]], [[буры вугаль]], торф, калійныя і каменная солі, рэдкія металы, даўсаніт, будаўнічы і абліцовачны камень, будаўнічыя, шкловыя і фармовачныя пяскі, [[жвір]], вогнетрывалыя і цагельныя гліны, мінералізаваныя і тэрмальныя воды, расолы і інш.
 
[[Файл:prypiac.jpg|thumb|Даліна Прыпяці]]
Асноўныя формы рэльефу ўтвораны дняпроўскім ледавіком і расталымі водамі сожскага ледавіка. Значная рэльефаўтваральная роля належьщь эразійна-акумулятыўнай дзейнасці [[рака Прыпяць|Прыпяці]] і яе прытокаў, старажытных і сучасных азёраў, балотаўтваральным і эолавым працэсам. Тэрыторыя Беларускага Палесся ахоплівае б.ч. Палескай і Прыдняпроўскай нізіны, на паверхні якіх пераважаюць водна-ледавіковыя (зандравыя), азёрна-алювіяльныя і алювіяльныя пясчаныя формы рэльефу. Трапляюцца марэнныя раўніны і канцова-марэнны градава-ўваліста-ўзгорысты рэльеф. Рачныя даліны маюць шырокія поймы і тэрасы. Адзнакі паверхні вагаюцца ад 105 м над узр. м. (урэз вады ў р. [[Прыпяць]]) да 220 м (на [[Мазырская града|Мазырскай градзеград]]зе), найбольш пашыраны 120—150 м. У паніжаных частках рэльефа — балоты (найбольшыя масівы [[балота Паддубічы|Паддубічы]], [[балота Вялікі Лес|Вялікі Лес]], [[Выганашчанскае балота]], [[балота Грычын|Грычын]], [[Загальскі масіў]] і інш.) і забалочаныя ўчасткі з азёрнымі катлавінамі. На рачных тэрасах і зандрах дзюны. Канцова-марэнныя ледавіковыя ўтварэнні ([[Загароддзе]], [[Мазырская града]], [[Юравіцкае ўзвышша]], [[Хойніцка-Брагінскія вышыні]] і інш.) уздымаюцца над нізінамі да 40—80 м.
 
Клімат умерана кантынентальны (найбольш цёплы на Беларусі), няўстойліва вільготны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад -4,4 °С на захадзе да -7 °С на усходзе (мінім. -36 °С), ліпеня 18—19 °С (макс. 38 °С), ападкаў 540—645 мм за год (макс. 1115 мм). Вегетацыйны перыяд 193—208 дзён.
Радок 15:
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова- падзолістыя забалочаныя на пясках, да ўзвышшаў і раўнін прымеркаваны дзярнова-падзолістыя глебы на марэнных і лёсападобных супесках. Значную частку тэрыторыі займаюць дзярновыя забалочаныя (глеевыя і глеяватыя), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (поймавыя) глебы. Банітэт глебаў сельгасугоддзяў на большай частцы 45—50 балаў.
 
Лясы займаюць 43%, належаць да Бугска-Палескай і Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічных акруг падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў. На водападзелах і рачных тэрасах пашыраны хваёвыя і шыракаліста-хваёвыя лясы (трапляюцца невялікія ўчасткі шыракаліста-яловых), на марэнных узвышшах, раўнінах і тэрасах шыракалістыя лясы, пераважна дубовыя, ясянёва-дубовыя і ясянёвыя, на нізінных балотах чорнаалешнікавыя і пушыстабярозавыя, у поймах рэк [[дубровы]] і [[алешнікі]]. У флоры шмат рэліктаў — [[вадзяны арэх]], [[сальвінія плывучая]], [[альдраванда пухіраватая]], [[рададэндран жоўты]] і інш. Больш за 1,2 млн. га зямель асушаны і ператвораны ў сельскагаспадарчыя ўгоддзі, пад ворывам каля 21% тэрыторыі.
 
У межах Беларускага Палеся ляжыць [[Прыпяцкі нацыянальны парк]], Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, заказнікі ландшафтныя [[Белае, заказнік|Белае]], [[Прастыр, заказнік|Прастыр]], [[Альманскія балоты]], [[Церабень, заказнік|Церабень]], [[Мазырскія Яры]], [[Смычок, заказнік|Смычок]], [[Стрэльскі заказнік|Стрэльскі]], гідралагічныя [[Выганашчанскае, заказнік|Выганашчанскае]], [[Падвялікі Мох]], біялагічныя [[Вусце Лані]], [[Селяхі, заказнік|Селяхі]], [[Веткаўскі заказнік|Веткаўскі]], [[Жыткавіцкі заказнік|Жыткавіцкі]], [[Радастаўскі заказнік|Радастаўскі]], [[Шабрынскі заказнік|Шабрынскі]], [[Ленінскі заказнік|Ленінскі]], [[Борскі заказнік|Борскі]], [[Букчанскі заказнік|Букчанскі]], [[Чырковіцкі заказнік|Чырковіцкі]], [[Ялоўскі заказнік|Ялоўскі]] і інш. Значная частка тэрыторыі Беларускага Палесся забруджана радыенуклідамі[[радыенукліды|радыенуклід]]амі ў выніку [[катастрофа на Чарнобыльскай АЭС|катастрофы на Чарнобыльскай АЭС]] у 1986.
 
== Літаратура ==