Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Паходжанне: запыт на крыніцу
др →‎Паходжанне: нават хадзіць далёка ня трэба :)
Радок 24:
 
== Паходжанне ==
Дакладная дата нараджэння Францішка Скарыны невядома. Супастаўленне ўніверсітэцкіх актаў (паступіў у [[Кракаўскі ўніверсітэт]] у [[1504]] г., у акце [[Падуанскі ўніверсітэт|Падуанскага ўніверсітэта]] 1512 г. названы «маладым чалавекам») дае магчымасць прыняць 1490 г. як прыблізны год яго нараджэння (дапушчальна і 2-я пал. 1480-х гг.). Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка). Першыя звесткі пра полацкіх Скарынаў вядомы з пачатку 1440-х гадоў, калі полацкі купец Грыдка Скарына прадаў рыжскаму купцу Герке ў крэдыт болей за [[беркавец]] воску, а пры атрыманні аплаты ў Рызе быў схоплены Герке і два тыдні прабыў у кайданах<ref name="ПолеховГр">''Полехов С. В.'' Малоизвестные сведения… С. 389—392.</ref>. З гэтага можна зрабіць выснову, што полацкі род Скарынаў даволі стары і ўжо да сярэдзіны XV ст. даволі заможны<ref name="ПолеховГр"/>. У 1492 годзе ў пераліку прэтэнзій вял.кн. маскоўскага Івана Васілевіча да вял.кн. Аляксандра ўспамінаецца Лук'ян Скарына, які разам з іншым палачанінам абрабаваў вялікалуцкага купца. Магчыма, названы Лук'ян тоесны Луку Скарыне — бацьку Францыска, які ўспамінаецца пазнейшымі дакументамі. Старэйшага брата Францыска — Івана Скарыну, каралеўскі дэкрэт называе адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома хроснае імя беларускага першадрукара, старая гіпотэза пра тое, што Скарыну ў хрышчэнні звалі Георгіем, у святле новых дакументальных адкрыццяў, не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя «Францыск», зрэдку — «Францишек»<ref>{{крыніца?Крыніцы/ЭнцВКЛ|Галенчанка, Г.|Скарына Францыск| 2|576}}</ref>.
 
== Жыццёвы шлях ==