Палац міру: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Main Hall of the Peace Palace.jpg|міні|злева|Галоўны хол]]
Першапачаткова праект палаца прадугледжваў чатыры [[вежа|вежы]], але пабудавана было толькі тры. Вялікая вежа носіць назву Пражскай вежы, з прычыны таго, што яна выканана ў [[Архітэктурны стыль|стылі]], характэрным для шматлікіх веж у [[Прага|Празе]]. Палац складаецца з некалькіх [[зала|зал]]. У адной з іх (Малая зала судовых пасяджэнняў) знаходзіцца партрэт імператара [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалая II]] у поўны рост, ініцыятара склікання Мірнай канферэнцыі 1899 года. Найбольш каштоўнай з мастацкага пункта гледжання з'яўляецца Японская зала, упрыгожаная шасцю [[шоўк|шаўковымі]] японскімі [[габелен]]амі, [[кітай]]скімі [[ваза]]мі і іншымі прадметамі мастацтва, прывезенымі з [[Азія|Азіі]]. Яшчэ адна зала, якая мае непасрэднае дачыненне да мастацтва і нават названа ў гонар мастака {{нп3|Фердынанд Бол|Фердынанда Бола|ru|Боль, Фердинанд}}, настаўнікі вялікага [[Рэмбрант]]а, знаходзіцца на другім паверсе. Яе сцены ўпрыгожваюць палотны майстра.