Розніца паміж версіямі "Грунвальдская бітва (карціна)"

няма тлумачэння праўкі
(Replacing Jan_Matejko,_Bitwa_pod_Grunwaldem.jpg with File:Matejko_Battle_of_Grunwald.jpg (by CommonsDelinker because: Duplicate: Exact or scaled-down duplicate: [[:commons::File:Matejko Battl)
Пасля паражэння Польшчы люблінскае гестапа распачало інтэнсіўныя пошукі карціны. Міністр прапаганды [[Трэці Рэйх|III Рэйха]] [[Паўль Ёзэф Гебельс|Ёзэф Гебельс]] прызначыў узнагароду ў 2 000 000 нямецкіх марак за знаходку палатна ці звестак пра месца яго знаходжання. Першапачаткова прадстаўнікі гестапа спрабавалі падкупіць прафесара Войду ўзнагародай, нямецкім грамадзянствам і пашпартам у Германію, пасля пагражалі пазбавіць жыцця — Войда ўпэўнена адмаўляўся супрацоўнічаць. У рэшце рэшт польскае радыё ў [[Лондан]]е пакінула ілжывыя звесткі пра тое, што «Бітва пад Грунвальдам» перапраўлена ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]]. Толькі тады немцы спынілі свае пошукі карціны.
 
Прафесар Войда пасля арганізаванага фікцыйнагафіктыўнага вывазу карціны з Любліна, зробленага з мэтай замесці сляды, абмежавання кола асоб, якія ведаюць пра палатно і месца яго знаходжання, і пасля новага ўпакавання на спецыяльна сканструяваны рулон, вырашыў ізноў схаваць «Бітву пад Грунвальдам» у адной з вёсак пад Люблінам, дзе карціна і прабыла да моманту вызвалення горада [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]] у [[1944]] годзе. Потым карціна была адкапана і здабыта з зацэментаванага раней саркафага і [[17 кастрычніка]] 1944 афіцыйна прынята кіраўніком ведамства культуры і мастацтва пры [[Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення|ПКНВ]]. Пасля першапачатковага ачышчэння і перавозу карціны ў Нацыянальны Музей у Варшаве яна была рупліва адрэстаўравана пад кіраўніцтвам прафесара Багдана Марцоніна. У хуткім часе палатно размясцілі ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве, як сталы экспанат экспазіцыі, дзе карціна і знаходзіцца да сённяшняга дня.
 
У 2010 годзе карціна павінна была быць паказана на [[Вавель|Вавелі]] на выстаўцы «У знак цудоўнай перамогі» з нагоды 600-й гадавіны бітвы пад Грунвальдам, аднак яна знаходзілася ў дрэнным стане і таму не была паказана ў Кракаве<ref>Agnieszka Kowalska. [http://warszawa.gazeta.pl/warszawa/1,34889,7506349,Bitwe_o__Grunwald__wygrali_konserwatorzy__Obraz_zostaje.html Bitwę o 'Grunwald' wygrali konserwatorzy. Obraz zostaje w Warszawie]. «Gazeta Wyborcza Stołeczna» (2010-01-29) {{ref-pl}}</ref>. Дарота Ігнатовіч-Вазнякоўская, галоўны рэстаўратар Нацыянальнага музея ў Варшаве, ацаніла, што рэстаўрацыйныя працы каштавалі прыкладна 1 млн злотых. Прафесар Іосіф Шаняўскі, які браў удзел у аглядзе карціны, звярнуў увагу на патрапаныя куты і краі, разыходзячыя ніткі, а месцамі адна парахня. Да таго ж месцамі палатно пакрыта трыма ці чатырма слаямі лаку, пакладзенага часта няроўна, і пад якім бачны бруд, які псуе каларыстыку<ref>[http://wiadomosci.gazeta.pl/Wiadomosci/1,80708,7522604,_Bitwie_pod_Grunwaldem__Matejki_grozi_katastrofa_.html «Bitwie pod Grunwaldem» Matejki grozi katastrofa. «Miejscami samo próchno»]. «Dziennik Gazeta Prawna» (2010-02-03){{ref-pl}}</ref>. З 90 км нітак 32-асабовая група гафтароў аднавіла карціну, пабіўшы сусветны рэкорд<ref>[http://www.haftix.pl/bitwa_pod_grunwaldem/ Haftowana «Bitwa pod Grunwaldem»]</ref>, а адна асоба аднавіла палатно ў выглядзе барэльефа з драўніны, вагай 15 тон, што стала чарговым сусветным рэкордам.