Балгарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 62:
'''Балга́рыя''' ({{lang-bg|България}}), '''Рэспу́бліка Балга́рыя''' ({{lang-bg|Република България}}), {{lang-be-x-old|'''Баўга́рыя'''}} — краіна, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]] ў паўднёва-ўсходняй [[Еўропа|Еўропе]].
 
Насельніцтва Балгарыі ў 7,4 мільёна жыхароў пераважна урбанізавана і, у асноўным, сканцэнтравана ў адміністрацыйных цэнтрах [[ПравінцыіВобласці Балгарыі|28-мі правінцыйвобласцяў]]. Большасць камерцыйных і культурных мерапрыемстваў краіны праходзяць у сталіцы і найбуйнейшым горадзе [[Горад Сафія|Сафіі]], насельніцтва якой перавышае 1,2 мільёна чалавек. Балгарыя мае сухапутныя межы з [[Румынія]]й на поўначы, [[Турцыя]]й і [[Грэцыя]]й на поўдні, а таксама [[Сербія]]й і [[Рэспубліка Македонія|Македоніяй]] на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца [[Чорнае мора|Чорным морам]].
 
Арганізаваныя [[Першабытнае грамадства|дагістарычныя]] культуры пачалі развівацца на цяперашніх балгарскіх землях у перыяд [[неаліт]]у. Старажытная гісторыя краіны бачыла прысутнасць [[Фракійцы|фракійцаў]], [[Старажытная Грэцыя|грэкаў]] і [[Рымская імперыя|рымлян]]. У 681 годзе была створана адзіная балгарская дзяржава, [[Першае Балгарскае царства]], якое дамінавала на большай частцы Балканаў і з'яўлялася культурным цэнтрам [[Славяне|славян]] у сярэднявеччы. Пасля падзення [[Другое Балгарскае царства|Другога Балгарскага царства]] ў 1936 годзе тэрыторыя краіны на пяць стагоддзяў апынулася пад уладай [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. [[Расійска-турэцкая вайна, 1877—1878|Расійска-турэцкая вайна 1877–1878 гадоў]] прывяла да стварэння трэцяй балгарскай дзяржавы — [[Княства Балгарыя]]. У наступныя гады дзяржава мела шэраг канфліктаў з краінамі-суседзямі, у выніку чаго Балгарыя супрацоўнічала з [[Германія]]й у абедзвюх сусветных войнах. У 1946 годзе Балгарыя стала аднапартыйнай [[Народная Рэспубліка Балгарыя|сацыялістычнай дзяржавай]] у складзе [[Усходні блок|Усходняга блока]], падкантрольнага [[СССР]]. У [[Восень народаў|снежні 1989 года]] кіруючая [[Камуністычная партыя Балгарыі|камуністычная партыя]] дазволіла правядзенне [[Шматпартыйная сістэма|шматпартыйных выбараў]], якія прывялі да пераходу Балгарыі да [[Дэмакратыя|дэмакратычнага]] ладу і [[Рынкавая эканоміка|рынкавай эканомікі]].