Турцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 167:
 
== Насельніцтва ==
 
{{main|Насельніцтва Турцыі}}
 
=== Колькасць, рассяленне ===
 
Асноўнае насельніцтва краіны — туркі. У часы Асманскай імперыі гэты народ выкарыстаў саманазва асманы ({{lang-tr|Osmanlı}}). У момант утварэння Турэцкай рэспублікі колькасць яе насельніцтва складала 12 532 000 чалавек. Усяго ў краіне праведзена 12 перапісаў. З 1927 года насельніцтва Турцыі вырасла ў 4,4 разы, прычым толькі з 1950 па 1985 гады — у 2,5 раза. Хуткі рост насельніцтва, якое перавысіла ў 2005 годзе 70 мільёнаў чалавек, застаецца важнай праблемай краіны. На 2009 год колькасць насельніцтва Турцыі склала 72 600 000 чал., шчыльнасць насельніцтва 88 чал./км², доля гарадскога насельніцтва 75,5%, доля пісьменнага насельніцтва старэйшых за 15 гадоў 88,1%. Узрастае канцэнтрацыя насельніцтва краіны ў галоўных гарадах: у 1990 годзе ілы (губерні) Стамбул і Анкара засяроджваюць 18,4%, у 2010 — 24,4%. Адначасова з гэтым адбываецца скарачэнне колькасці насельніцтва на ўсходзе краіны, асабліва на паўночным усходзе. Колькасць насельніцтва Паўночна-Усходняй Анатолі ў 1990 годзе складала 235 тыс. чал., у 2009 — 220 тыс. чал<ref>[http://lwowich.ucoz.ru/statja_pro_turcija.pdf Турция между западом и Востоком] В. Л. Мартынов, И. Е. Сазонова, 2011</ref>.
Радок 173 ⟶ 177:
 
[[Файл:Whirlingdervishes.JPG|thumb|right|Дэрвішы]]
 
=== Гарады ===
{{main|Гарады Турцыі}}
 
=== Нацыянальны склад ===
 
Трэба адзначыць, што ў Турцыі многія дзесяцігоддзі праводзілася палітыка атурэчвання насельніцтва. Таму падлічыць колькасць этнасаў, нават прыблізна, бывае вельмі цяжка. Паводле розных ацэнак курдаў у Турцыі ад 20 мільёнаў (дадзеныя Джонстоуна на 2009 год<ref>[http://www.ethnologue.com/show_language.asp?code=kmr Ethnologue report for language code: kmr]</ref>) да 30-35% (дадзеныя ЦРУ на 2014 год<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/tu.html CIA. The world factbook]</ref>), і пражываюць яны ў вялікіх колькасцях па ўсёй тэрыторыі краіны, а ў абсалютнай большасці на ўсходзе. У краіне пражывае вялікая колькасць крымскіх татараў (ацэначна ад 500 000 да 5 мільёнаў), асноўная маса якіх бегла ў Турцыю пасля далучэння Крыму да Расійскай імперыі, і якія працягвалі перасяляцца ў гэтую краіну на ўсім працягу XVIII, XIX і XX стагоддзяў.
Радок 178 ⟶ 187:
Вялікая ў краіне колькасць выхадцаў з Паўночнага Каўказа (у асноўным, нашчадкі перасяленцаў-мухаджіраў XIX стагоддзя) — іх называюць агульнай назвай «чаркесы», каля паловы якіх адыгі, а таксама абхазы, карачаеўцы, дагестанцы, інгушы, асеціны, чачэнцы, абазіны. Іх агульная колькасць складае паводле розных ацэнак 4 мільёны чалавек. Акрамя таго, на паўднёвым усходзе Турцыі кампактна пражывае больш за мільён арабаў. У буйных гарадах, асабліва ў Стамбуле, шматлікія асірыйцы. Лазы і хемшылы (ісламізаваныя армяне), якія пражываюць у асноўным на ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора, цяпер з'яўляюцца этнаграфічнымі групамі туркаў разам з ёрукамі і тахтаджамі. Яўрэі Турцыі, якіх у Турцыі прыкладна 0,1% насельніцтва, пражываюць у буйных гарадах. Грэкі, армяне, албанцы, грузіны, азербайджанцы і прадстаўнікі мноства іншых народаў жывуць па ўсёй краіне, у асноўным у Стамбуле, Ізміры, Анкары і іншых буйных гарадах.
У Турцыі пастаянна пражывае некалькі тысяч рускіх.
 
=== Мовы ===
 
=== Рэлігійны склад ===
 
{{main|Рэлігія ў Турцыі}}
 
Па веравызнанні туркі — мусульмане (больша частка — суніты ханафіцкага мазхаба, меншая — алявіты).