Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў '''Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў'...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Kanstantsin Siutsou CD 2011.jpg|thumb|Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў]]
'''Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў''' (нар. {{ДН|9|8|1982}}, [[Гомель]]) - — беларускі прафесійны шашэйны велагоншчык, які выступае за каманду Dimension Data.
 
== Кар'ера ==
Вядомасць прыйшла да Сіўцова пасля перамогі на Чэмпіянаце свету сярод андэраў (гоншчыкаў да 23 гадоў) у групавой гонцы, дзе беларус апярэдзіў Томаса Дэкера з Нідэрландаў і датчаніна Мадса Крыстэнсена. Гэты поспех дазволіў яму падпісаць кантракт з італьянскай камандай вышэйшага дывізіёна Fassa Bortolo. Аднак каманда на наступны год спыніла сваё існаванне і Канстанцін перайшоў у Acqua & Sapone. У складзе гэтай каманды ў 2006 годзе ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў групавой гонцы.
 
У 2007 годзе велагоншчык падпісаў кантракт з Barloworld, у складзе якой адзначыўся такімі вынікамі як: другое месца на Giro dell'Appennino і трэцяе месца на Tre Valli Varesine і GP Città di Camaiore. А таксама ў ліпені ўпершыню прыняў удзел у самай прэстыжнай велагонцы - — [[Тур дэ Франс]], дзе заняў 32 месца ў генеральнай класіфікацыі.
 
Гэтыя поспехі прыцягнулі ўвагу менеджараў каманды Team High Road, якія і заключылі з ім кантракт. У красавіку 2008 года Канстанцін перамог на 6 этапе Тура Джорджыі - — шматдзённай гонцы па дарогах ЗША і атрымаў жоўтую майку лідара. Па выніках гонкі ён захаваў лідарства і атрымаў перамогу ў агульным заліку шматдзёнкі. На Тур дэ Франс-2008 беларус заняў 16 месца.
 
На Джыра д'Італія 2009 Канстанцін святкаваў дзве перамогі: спачатку разам з Team Columbia-High Road ў каманднай гонцы на час, а потым атрымаў асабістую перамогу сольнай атакай на 8 этапе.
 
2011 год - — найбольш паспяховы ў кар'еры Сіўцова. Ён заняў дзясятае месца ў генеральнай класіфікацыі Джыра д'Італія і зноў разам з камандай першынстваваў у каманднай гонцы на час. На Чэмпіянаце Беларусі Канстанцін заваяваў залаты медаль у гонцы з раздзельным стартам.
 
З заканчэннем сезона 2011 гады каманда Team Columbia-High Road спыніла сваё існаванне з-за спонсарскіх праблем і беларус падпісаў кантракт з брытанскім праектам Sky Procycling. У складзе гэтай каманды ён зарэкамендаваў сябе як добры грэгары. Гоншчык быў часткай каманды, калі Рычы Порт выйграў Вольта Алгарвэ, Брэдлі Уігінс - — Парыж-Ніца, Тур Рамандзіі і Крытэрыўм ду Дафінэ, а Майкл Роджэрс перамог на Bayern-Rundfahrt. Сіўцоў прайшоў адбор і стартаваў на Тур дэ Франс 2012 года ў якасці аднаго з асноўных памочнікаў Брэдлі Уігінса, але ўпаў і вымушаны быў сысці з пераломам левай галёнкі.
 
У 2013 годзе Сіўцоў атрымаў сольную перамогу на другім этапе Джыра дэль Трэнціна, у другі раз у кар'еры выйграў гонку з раздзельным стартам на Чэмпіянаце Беларусі. А на чэмпіянату свету-2013 па шашэйных велагонках ў італьянскай Фларэнцыі разам з таварышамі па Sky Procycling заваяваў бронзавы медаль у камандным гонцы на час.