Канстанцін Віктаравіч Сіўцоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36:
Гэтыя поспехі прыцягнулі ўвагу менеджараў каманды Team High Road, якія і заключылі з ім кантракт. У красавіку 2008 года Канстанцін перамог на 6 этапе Тура Джорджыі — шматдзённай гонцы па дарогах ЗША і атрымаў жоўтую майку лідара. Па выніках гонкі ён захаваў лідарства і атрымаў перамогу ў агульным заліку шматдзёнкі. На Тур дэ Франс-2008 беларус заняў 16 месца.
 
На Джыра д'Італія 2009 Канстанцін святкаваў дзве перамогі: спачатку разам з Team Columbia-High Road ўу каманднай гонцы на час, а потым атрымаў асабістую перамогу сольнай атакай на 8 этапе.
 
2011 год — найбольш паспяховы ў кар'еры Сіўцова. Ён заняў дзясятае месца ў генеральнай класіфікацыі Джыра д'Італія і зноў разам з камандай першынстваваў у каманднай гонцы на час. На Чэмпіянаце Беларусі Канстанцін заваяваў залаты медаль у гонцы з раздзельным стартам.
Радок 42:
З заканчэннем сезона 2011 гады каманда Team Columbia-High Road спыніла сваё існаванне з-за спонсарскіх праблем і беларус падпісаў кантракт з брытанскім праектам Sky Procycling. У складзе гэтай каманды ён зарэкамендаваў сябе як добры грэгары. Гоншчык быў часткай каманды, калі Рычы Порт выйграў Вольта Алгарвэ, Брэдлі Уігінс — Парыж-Ніца, Тур Рамандзіі і Крытэрыўм ду Дафінэ, а Майкл Роджэрс перамог на Bayern-Rundfahrt. Сіўцоў прайшоў адбор і стартаваў на Тур дэ Франс 2012 года ў якасці аднаго з асноўных памочнікаў Брэдлі Уігінса, але ўпаў і вымушаны быў сысці з пераломам левай галёнкі.
 
У 2013 годзе Сіўцоў атрымаў сольную перамогу на другім этапе Джыра дэль Трэнціна, у другі раз у кар'еры выйграў гонку з раздзельным стартам на Чэмпіянаце Беларусі. А на чэмпіянату свету-2013 па шашэйных велагонках ў італьянскай Фларэнцыі разам з таварышамі па Sky Procycling заваяваў бронзавы медаль у каманднымкаманднай гонцы на час.
 
== Спасылкі ==