Сілезцы: Розніца паміж версіямі

2 байты дададзена ,  5 гадоў таму
арфаграфія
(→‎Гісторыя: афармленне)
(арфаграфія)
'''СілезцыСіле́зцы''' ({{lang-szl|Ślůnzoki}}, {{lang-pl|Ślązacy}}, {{lang-cs|Slezané}}, {{lang-de|Schlesier}}) — заходнеславянскі народ, які пражывае ў [[Сілезія|Сілезіі]], якая падзелена між [[Польшча]]й, [[Германія]]й і [[Чэхія]]й.
 
Трываюць дыскусіі адносна таго ці сілезцы з'яўляюцца самастойным народам або этнічнай групай. Тым не менш, 817 тысяч<ref>[http://web.archive.org/web/20121221235509/http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/gus/LUD_raport_z_wynikow_NSP2011.pdf Narodowy Spis Powszechny Ludności i Mieszkań 2011. Raport z wyników] - Central Statistical Office of Poland</ref> жыхароў Польшчы за перапісам [[2011]] года назвалі сябе сілезцамі па нацыянальнасці, што зрабіла іх найбольшай меншасцю Польшчы. Звыш 12 тысяч сілезцаў [[2011]] года жывуць у Чэхіі.<ref>[http://www.czso.cz/csu/2012edicniplan.nsf/t/9500339D76/$File/pvcr062.pdf ''Obyvatelstvo podle národnosti podle krajů''] - Český statistický úřad</ref>
Па выніках [[Другая сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]], большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да [[Польшча|Польшчы]], толькі маленькія шматочкі засталіся ў Германіі і [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]]. Мільёны этнічных [[немцы|немцаў]] былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці», ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам «засведчання сваёй нацыянальнасці».
Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесілезскім дыялектам [[польская мова|польскай мовы]] ([[Сілезская мова|сілезскай мовай]]) або мець славянскае прозвішча.
Шматлікім такім сілезцам дазволілі застацца ў [[Аполе]]. На працягу ўсеўладдзя [[камунізм]]ау ў Польшчы каля 600 тысяч сілезцаў выехала да [[Германія|Заходняй Германіі]].
 
Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сілезскае нацыянальнае адраджэнне. У [[1997]] годзе ў [[Катавіцы|Катавіцах]] быў зарэгістраваны Саюз Сілезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сілезскай меншасці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.