Доўгае (возера, Браслаўскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 27:
'''До́ўгае''' — возера ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]] ў басейне ракі [[Рака Дрысвята|Дрысвята]] (прыток [[Рака Дзісна|Дзісны]]).
 
Плошча паверхні [[возера]] 1,87 км² (да будаўніцтва ў 1961 годзе плаціны [[ГЭС]] [[Богінская ГЭС|«Шлях да камунізмакамунізму»]] на Дрысвяце плошча возера складала 1,13 км, узровень вады быў ніжэй на 5 метраў<ref name="ep2">{{кніга|загаловак=Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2|адказны=Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелСЭ|год=1983|том=2|старонак=522|тыраж=10&nbsp;000}}</ref>). Даўжыня 3,53, найбольшая шырыня 1,25 км. Найбольшая глыбіня дасягае 31 м, сярэдняя — 5,8 м.<br />[[Катлавіна]] Доўгага складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага [[захад]]у на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны, пераважна [[Пясок|пясчаныя]], маюць вышыню 5—10 метраў, стромкія, на паўднёвым захадзе спадзістыя.<br />Берагавая лінія возера моцна звілістая, утварае шэраг [[Заліў|заліваў]], [[Паўвостраў|паўастравоў]] і [[мыс]]оў. [[Бераг]]і пераважна абразійныя і абрывістыя, пясчаныя, у паўночным заліве [[Сплавіна|сплавінныя]]. Месцамі берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Даўжыня берагавой лініі складае 13,3 км.<br />Дно возера складанай формы з плоскімі часткамі, глыбокімі ўпадзінамі і мелямі. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 37% плошчы. Да глыбінь у 3—5 метраў дно пясчанае, на глыбіні 5—8 метраў выслана апясчаненым глеем, глыбей — крэменязёмісты [[сапрапель]] і [[Гліна|гліністы]] [[глей]]. На возеры 6 астравоў агульнай плошчай каля 6,3 га.<br />Возера Доўгае эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае [[рака]] Дрысвята (злучае Доўгае з возерам Высокае), ўпадаюць 10 [[Ручай|ручаёў]]. Зарастае слаба, за выключэннем заліваў, ў якіх найбольш распаўсюджаны [[гарлачык]]. Надводная расліннасць распаўсюджана паласой 5—15 м да глыбіні 1,5, падводная — да 3 метраў.
 
У Доўгім водзяцца [[лешч]], [[шчупак]], [[гусцяра]], [[плотка]], [[лінь]], [[мянтуз]] і іншыя [[Біялагічны від|віды]] [[Рыбы|рыб]]. Сустракаецца [[вугор]].