Przegląd Wileński: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, арфаграфія
Радок 1:
'''"Przegląd Wileński"''' ('''"Пшэ́глёнд віле́ньскі", "ВіленскіВі́ленскі аглядагля́д"''') — газета, выдавалася з 12(25)11.[[1911]] па 29.8(11.9).[[1915]] г. у [[горад Вільнюс|Вільні]] на [[польская мова|польскай мове]]. З ліпеня да снежня [[1914]] г. не выходзіла.
 
З 1 лістапада 1921 г., калі Вільня была сталіцай [[Сярэдняя Літва|«Сярэдняй Літвы»]], а пасля перайшла ў склад міжваеннай Польшчы, газета зноў пачала выдавацца ў 1921—1938 гг. у Вільні на польскай мове.
Радок 13:
 
== Przegląd Wileński (1921—1938) ==
У міжваннай Рольшчы [[Людвік Абрамовіч]] (1879—1939) заставаўся верным «краёвай ідэі» і ўзначаліў яе ліберальна-дэмакратычную плынь у міжваенны перыяд. Ён друкаваў свае артыкулы ў адноўленых на некаторы час у Вільні газетах «Nasz Kraj» (1913, 1919) і «Gazeta Krajowa» (1906, 1920—1922). А з [[1 лістапада]] [[1921]] г., калі Вільня была сталіцай [[Сярэдняя Літва|«Сярэдняй Літвы»]], Абрамовіч аднавіў выданне польскамоўнай газеты «Przegląd Wileński» (1911—1915, 1921—1938), стаў яе рэдактарам і стала працягваў даваенныя традыцыі краёўцаў-дэмакратаў, не зважаючы ўвагу на дамінаванне на Віленшчыне этнічных нацыяналізмаў у культурных і палітычных працэсах. Ён збіраўся яднаць вакол рэдакцыі людзей, якія ставілі агульныя інтарэсы «краю» вышэй за нацыянальны эгаізм<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Краёвая ідэя... С. 385.</ref>. Нявырашанасць лёсу Віленшчыны дазваляла спадзявацца на аднаўленне ідэй «краёўцаў» аб талерантнасці і роўнасці, у чым Людвік Абрамовіч ускладаў надзеі на [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]], які напачатку аб'яўляў прынцыпы федэралізмафедэралізму пры ўладкаванні Польшчы (Другой Рэчы Паспалітай). Менавіта словы Юзафа Пілсудскага ''«Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі»'', прагучалыя ў вызваленым ад бальшавікоў [[горад Гродна|Гродне]], сталі своеасаблівым дэвізам газеты «Przegląd Wileński»<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Краёвая ідэя... С. 386.</ref>. На старонках газеты Людвік Абрамовіч канстатаваў, што на змену рускаму вялікадзяржаўнаму шавінізму, які панаваў у часы [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], прыйшоў польскі нацыяналізм («рэлігійна-нацыянальны фанатызм»), а сітуацыю ў «Сярэдняй Літве», дзе быў моцным уплыў [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскіх «эндэкаў»]], ахарактарызаваў як здзек над ідэаламі свабоды, роўнасці і братэрства<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Краёвая ідэя... С. 386.</ref>.
 
Пасля прызнання Лігай Нацый усходніх меж Польшчы ([[сакавік]] [[1923]] г.) сэнсам існавання газеты «Przegląd Wileński» стала аб'ектыўнае і крытычнае асвятленне жыцця шматэтнічных паўночна-усходніх ваяводстваў дзяржавы, а таксама супрацьстаянне польскай нацыяналістычнай прэсе, якую выдавалі лідары Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі («эндэкі»), — у першую чаргу, віленскай газеце «Dziennik Wileński», якая найбольш поўна адлюстроўвала погляды тых палітычных груповак, што імкнуліся да асіміляцыі няпольскага насельніцтва і ператварэння Польшчы ў монаэтнічную дзяржаву. У [[лістапад]]зе [[1923]] г. Людвік Абрамовіч канстатаваў, што асноўнай задачай яго газеты стала ''«барацьба супраць нацыяналізманацыяналізму, які ператварае наш Край у пляцоўку для цэнтралістычна-ўніфікацыйных эксперыментаў»''. Рэдакцыя эндэцкай газеты «Dziennik Wileński» лічыла краёвасць выклікам польскасці і здрадай нацыянальных інтарэсаў і пастаянна абвінавачвала Людвіка Абрамовіча і яго газету ў «антыпольскасці»<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Краёвая ідэя... С. 386—387.</ref>.
 
Невялікага фармату двухтыднёвік «Przegląd Wileński» у [[Заходняя Беларусь|паўночна-усходніх ваяводствах (г.зв. «крэсах»)]] стаў выключнай з'явай у гісторыі друку Польшчы — сапраўднай трыбунай асуджэння дзяржаўнай палітыкі нацыянальнага ціску і прыгнёту<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Краёвая ідэя... С. 386.</ref>. На старонках газеты рэгулярна выступалі прадстаўнікі няпольскіх этнічных груп і мелі ўнікальную мажлівасць праз польскамоўнае перыядычнае выданне знаёміць грамадскасць з праблемамі міжэтнічных і міжкультурных адносін у [[Заходняя Беларусь|паўночна-усходніх ваяводствах]] дзяржавы не ў пераказе варшаўскіх выданняў, а праз паведамленні і публіцыстыку дзеячоў мясцовых этнапалітычных і этнакультурных рухаў (польскага, беларускага, літоўскага і яўрэйскага). Закраналіся вострыя праблемы беларуска- і літоўскамоўнай школы; крытыкавалася палітыка каталіцкага празелітызму і пашырэнне ўжывання польскай мовы ў касцёле ў беларускамоўных мясцовасцях; асуджаліся праявы антысемітызму ў грамадскім і палітычным жыцці; выказваўся пратэст супраць беспадстаўных абвінавачванняў беларускіх дабрачынных, культурніцкіх і нават рэлігійных арганізацый у вядзенні прасавецкай прапаганды; асуджаўся эканамічны ціск мясцовых улад супраць беларускіх і літоўскіх гаспадарчых арганізацый; і г.д.<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Краёвая ідэя... С. 387.</ref> Шмат аўтараў артыкулаў газеты хаваліся за псеўданімамі ці крыптанімамі з-за пагрозы пераследу па абвінавачванні ў «нацыянальнай здрадзе» як з боку ўлад і каталіцкага касцёла (арцыбіскупа [[Рамуальд Ялбжыкоўскі|Рамуальда Ялбжыкоўскага]]), так і большасці мясцовага насельніцтва Віленшчыны<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Краёвая ідэя... С. 387.</ref>.