Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, афармленне
Радок 33:
|афіцыйны сайт =
}}
'''КраёваяКраё́вая партыяпа́ртыя ЛітвыЛітвы́ і БеларусіБелару́сі, КПЛіБ''' ({{lang-pl|Stronnictwo Krajowe Litwy i Białorusi}}, {{lang-ru|Краёвая партия Литвы и Беларуси}}) — [[палітычная партыя]] ліберальна-кансерватыўнага кірунку [[краёўцы|«краёвасці»]] у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (у прыватнасці — у [[Беларусь|Беларусі]] і [[Літва|Літве]]) у пачатку ХХ ст., якая сумяшчала ў сваёй праграме «краёвыя» (аўтанамісцкія) і ліберальна-кансерватыўныя лозунгі.
 
Была заснавана ў [[1907]] г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] [[краёўцы|краёўцамі-кансерватарамі]] (галоўным чынам, з ліку мясцовага каталіцкага і польскамоўнага сярэднезаможнага і заможнага дваранства шасці літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі). У яе арганізацыі галоўную ролю адыгралі прадстаўнікі [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] — лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Стварэнне партыі дыктавалася імкненнем краёўцаў-кансерватараў мець у III [[Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі|Дзяржаўнай Думе]] Расійскай імперыі сваіх дэпутатаў, аб'яднаных у адной арганізацыі, якая б стала альтэрнатывай і канкурэнцыяй [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскім «эндэкам»]] у Думе.
Радок 101:
17-18 чэрвеня (1-2 ліпеня) [[1907]] г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] адбыўся з'езд землеўладальнікаў шасці «паўночна-заходніх» (беларуска-літоўскіх) губерняў, які прыняў рашэнне пра стварэнне «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», зацвердзіў яе праграму, што была падпісана 23 дэлегатамі з 30: Эдвард Вайніловіч, граф [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]] (1848—1932), [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслаў Ваньковіч]] (1860—1937)<ref>Віцэ-старшыня [[Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі|Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі]].</ref>, Міхал Валовіч, Юліян Талочка, Казімір Здзяхоўскі, Міхал Мяйштовіч, [[Аляксандр Станіслававіч Хамінскі|Аляксандр Хамінскі]] (1859—1936), Марцін Пачобут-Адляніцкі, [[Эдмунд Янавіч Барткевіч|Эдмунд Барткевіч]], [[Тадэвуш Дамбоўскі]], Эдвард Бельскі, [[Казімір Шафнагель]], [[Дзмітрый Рышардавіч Карыбут-Дашкевіч|Дзмітрый Карыбут-Дашкевіч]] (1856—1924), граф [[Фелікс Ігнатавіч Плятэр|Фелікс Броель-Плятэр]] (1849—1924), граф Адам Замойскі, [[Чэслаў Янкоўскі]] (1857—1929), Ян Келчэўскі<ref>Верагодна, гэта быў Ян Келчэўскі, які нарадзіўся 26 красавіка 1887 г. і быў маянткоўцам Мінскай губерні, хоць на момант падпісання праграмы партыі яму павінна было споўніцца толькі 20 гадоў.</ref>, [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі|Караль Незабытоўскі]] (1865—1952), [[Канстанцін Скірмунт]] (1866—1949), [[Павел Медардавіч Коньча|Павел Коньча]] (1845—1917), Караль Салмановіч і Ян Урсын-Нямцэвіч<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 33; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 256—260.</ref>.
 
Сама партыя стваралася не як федэрацыя асобных польскай, літоўскай і беларускай фракцый (ці ўнітарных арганізацый, як таго пачаткова хацеў Раман Скірмунт), якая аб'ядноўвае на грунце «краёвасці» палякаў, літоўцаў і беларусаў, а як «польская» партыя, хоць дыстансуючая сябе ад ідэй «эндэкаў» і ўсялякіх форм нацыяналізманацыяналізму. У той жа час, адзначалася (пункт 3), што члены партыі імкнуцца, ''«каб на глебе прыняцця прынцыпаў нашай партыі паўставалі асобныя нацыянальныя фракцыі, натхнёныя духам супольнай працы дзеля краю, з якімі б наша партыя магла знайсці паразуменне і стварыць саюз»''. Праграма пастулявала прынцып супольнай працы ўнутры краю і для яго дабра, абапёртую на сумленнай і справядлівай ацэнцы і прызнанні
яго сапраўдных патрэбаў і ўмоў; выказвала неабходнасць увядзення ў Расійскай імперыі аўтаноміі свайго краю і ператварэння Расійскай імперыі ў [[канстытуцыйная манархія|канстытуцыйную манархію]]; роўнасць праў усіх народаў края і стварэнне ўмоў для развіцця іх уласных культур; свабоду веравызнання, падтрымку хрысціянскага духу і хрысціянскай адукацыі, якія з'яўляюцца неабходнымі ўмовамі ўдасканалення грамадства; пашырэнне асветы і магчымасці кожнаму атрымоўваць пачатковую адукацыю на роднай мове; па аграрным пытанні выказвалася за захаванне прыватнай уласнасці на зямлю, за спрыянне ў справе павелічэння памераў уладанняў вяскоўцаў і эканамічны прагрэс гаспадарак шляхам натуральнай эвалюцыі і пры моцнай падтрымцы з боку дзяржавы, без парушэння прынцыпу маёмасных правоў; за даступныя крэдыты вяскоўцам з боку дзяржавы, ліквідацыю [[сервітут]]аў з улікам правоў і патрэб абодвух зацікаўленых бакоў; правядзенне камасацыі сялянскіх земляў (г.зн. ліквідацыя цераспалосіцы, звядзенне раздробленых зямельных участкаў аднаго гаспадара ў адзін суцэльны кавалак); развіццё адпаведнага шырокага рабочага заканадаўства і абавязковую дапамогу рабочым з боку маёмасных класаў. У цэлым у праграме партыі яе стваральнікі заяўлялі, што з'яўляюцца прыхільнікамі ''«здаровага і правільна зразумелага прагрэсу»'' і разумеюць ''«грамадскую дэмакратызацыю як працу ўсіх над культурным і эканамічным паляпшэннем становішча бедных і працоўных класаў»''<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 33—34;''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 26—26.</ref>.
 
Радок 138:
 
=== Заняпад палітычнай дзейнасці КПЛіБ ===
Аднак партыя хутка сышла з палітычнай арэны. [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] у сваіх мемуарах адзначыў, што Краёвая партыя была зганена прэсай «эндэкаў» і сустрэла непрыхільнае стаўленне мясцовай губернскай адміністрацыі [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губерняў]], дзе панавалі настроі [[рускі вялікадзяржаўны шавінізм|рускага вялікадзяржаўнага шавінізмашавінізму]], хоць ідэі і прынцыпы Краёвай партыі раз-пораз узнікалі ў далейшай грамадскай дыскусіі ў краі, асабліва ў трагічныя моманты яго гісторыі<ref name="ReferenceB"/>.
 
Галоўнымі прычынамі заняпада Краёвай партыі Літвы і Беларусі былі знешнія абставіны — немажлівасць раўнапраўнай легальнай палітычнай дзейнасці. Расійскі імператар [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалай II]] сваім Маніфестам ад 3 чэрвеня 1907 г. увёў змены ў выбарчы закон, якімі значна абмяжоўвалася мажлівасць прадстаўніцтва нярускага і недваранскага (у першую чаргу — сялянскага) насельніцтва ў Дзяржаўнай Думе. Пасля завяршэння [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]] расійскі ўрад пачаў цвёрда праводзіць лінію на звужэнне праў «інародцаў» і абмежаванне іх прадстаўніцтва ў адміністрацыйных структурах, а з [[1908]] г. рэакцыйная палітыка расійскага ўрада пашырылася амаль ва ўсіх сферах жыцця дзяржавы. Як адзначыў Эдвард Вайніловіч у сваіх успамінах, мясцовыя расійскія ўлады сталі мець вырашальны ўплыў (у першую чаргу праз пратэкцыю, махінацыі і парушэнні працэдуры) на працэс выбараў у «заходніх губернях» сялянамі лаяльных уладзе дэпутатаў, а апошнія больш клапаціліся пра ўласныя падарункі і ільготы ад губернскай адміністрацыі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 1751.</ref>. Гэта рабіла немагчымым адшуканне супольнай пляцоўкі ўсталявання палітычнага супрацоўніцтва паміж мясцовымі дваранамі і сялянамі ў рамках парламенцкай дзейнасці. Пачынаючы яшчэ з выбараў у II Дзяржаўную Думу (1906), «рускім» кандыдатам у дэпутаты мэтанакіравана дапамагаў расійскі ўрад і мясцовая губернская адміністрацыя, выкарыстоўваючы законныя і незаконныя метады паслаблення праціўніка і падтрымліваючы рускія нацыяналістычныя арганізацыі (галоўным чынам, г.зв. [[чарнасоценцы|«чарнасоценцаў»]] — членаў [[Саюз рускага народа|«Саюза рускага народа»]]). А ў ходзе выбараў у III і IV Дзяржаўныя Думы на паражэнні «палякаў» у барацьбе за дэпутацкія мандаты паўплывала яшчэ і ўзрослая актыўнасць праваслаўнага святарства, якое падтрымлівалася ў ходзе прадвыбарчых кампаній «чарнасоценцамі»<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy i porażki… С. 548.</ref>. У сваю чаргу, краёўцы-кансерватары бачылі мажлівасць рэалізацыі сваіх інтарэсаў толькі праз легальныя спосабы палітычнай дзейнасці і іх лаялісцкая пазіцыя адносна афіцыйных (расійскіх) улад не прадугледжвала радыкальных захадаў у палітычнай барацьбе.