Розніца паміж версіямі "Матэрыялізм"

3 100 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
Уяўленні аб матэрыяльным пачатку свету з'явіліся ў Старажытнай Грэцыі каля VI ст. да н. э.
 
Першымі буйнымі філосафамі, што прапанавалі варыянты матэрыяльнай першакрыніцы свету, сталі, так званыя, мілецкія «''фізікі''»{{philo-stub}} — Фалес (624—528 да н. э.), Анаксімандр (611—547 да н. э.) і Анаксімен (585—528 да н. э.). Яны меркавалі, што існуе некае першарэчыва, розныя спалучэнні і змяненні формаў якога ствараюць усе іншыя рэчывы. Вынікам для ўсіх рэчаў з'яўляецца вяртанне да першарэчыва. У Фалеса гэтай першаматэрыяй з'яўлялася вада, у Анаксімандра — некі «''апейрон''» як нявызначаная бяз'якасная матэрыя, у Анаксімена — паветра.
 
Анаксімен, Ідэй Гімерыйскі і Дыяген Апаланійскі меркавалі, што ўсё ўзнікае з паветра. Геракліт і Гіпас з Метапонта думалі, што ўсё ўзнікае з агню. Па меркаванні Энапіда Хіёскага, малодшага сучасніка Анаксагора, усё ўзнікае з агню і паветра.
 
У той жа час не ставілася пытанне аб першаснасці матэрыі або духу. Богі вызнаваліся за неад'емную частку сусвету, а душой маглі надзяляць любыя аб'екты.
 
Арыстоцель інтэрпрэтаваў вучэнні ранейшых філосафаў скрозь прызму ўласнага вучэння як перадбачыўшых вучэнне аб матэрыяльным «''архэ''» (пачатку) («''Метафізіка''» II 3—9, «''Фізіка''» I, 2 слл.). У адпаведнасці з гэтым разуменнем, тэрмін «''архэ''», які выкарыстоўваўся перыпатэтыкамі, і «''архэ''» іянічных філосафаў адрозніваюцца па ўкладзеным у яго сэнсе.
 
Найбольш паслядоўна праводзілі матэрыялістычную лінію кітайскі філосаф Ван Чун, індыйскія мысліцелі школы чарвакі, Леўкіп, Дэмакрыт, Эпікур і Лукрэцый Кар. Для антычнага ўяўлення аб матэрыяльным свеце, асабліва для Эпікура, характэрны акцэнт на асабістае самаўдасканальванне чалавека: вызваленне яго ад страху перад багамі, ад усіх жарсцей і набыццё здольнасці быць шчаслівым у любых абставінах.
 
Найбольш яскрава барацьба паміж матэрыялізмам і ідэалізмам у антычнай філасофіі выяўлялася як барацьба супрацьлеглых тэндэнцый, або ліній, Дэмакрыта і Платона.{{philo-stub}}
{{Філасофскія светапогляды}}