Розніца паміж версіямі "Матэрыялізм"

851 байт дададзены ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
{{пішу||}}
'''Матэрыялі́зм''' (ад [[Лацінская мова|лац.]] «''materialis''» — рэчыўны) — [[філасофія|філасофскі]] [[светапогляд]], у адпаведнасці з якім [[Матэрыя, філасофія|матэрыя]] як [[аб'ектыўная рэальнасць]] з'яўляецца [[Анталогія|анталагічна]] першасным пачаткам (прычынай, умовай, абмежаваннем) у сферы [[Быццё|быцця]], а [[Ідэальнае, філасофія|ідэальнае]] (паняцці, воля, дух і таму падобнае) — другасным (вынікам, следствам). Матэрыялізм сцвярджае існаванне адзінай «''абсалютнай''» субстанцыі быцця — матэрыі; усе сутнасці ўтвораныя матэрыяй, а ідэальныя з'явы (у тым ліку, [[свядомасць]]) з'яўляюцца працэсамі ўзаемадзеяння матэрыяльных сутнасцей. Законы матэрыяльнага свету распаўсюджваюцца на ўвесь свет, у тым ліку на [[грамадства]] і [[Чалавек|чалавека]].
 
Тэрмін «''матэрыялізм''» быў уведзены [[Готфрыд Лейбніц|Готфрыдам Лейбніцам]]: словам «''матэрыялісты''» ён характарызаваў сваіх ідэйных праціўнікаў.
 
== Гісторыя матэрыялізму ==
Развіццё матэрыялізму прасочваецца ў [[Гісторыя філасофіі|гісторыі сусветнай філасофскай думкі]] ад яе ўзнікнення і да сённяшняга дня.
 
=== Старажытная ўсходняя філасофія ===
Матэрыялістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне і ў гісторыі [[Усходняя філасофія|ўсходняй філасофіі]] ([[Кітай]], [[Карэя]], [[Японія]], [[Індыя]]). Адным з першых прадстаўнікоў матэрыялізму ў Індыі быў [[Аджыта Кесакамбала]]. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, глыбокія гістарычныя карані мае матэрыялістычная [[традыцыя]] ў Кітаі. Відным прадстаўніком гэтай традыцыі з'яўляўся [[філосаф]] [[Ван Чун]]. Аб існаванні матэрыялістычнай традыцыі ў Японіі сведчыць і матэрыял па гісторыі японскай філасофскай думкі.
 
=== Антычны матэрыялізм ===
Уяўленні аб матэрыяльным пачатку свету з'явіліся ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] каля [[6 стагоддзе да н.э.|VI ст. да н. э.]]
 
Першымі буйнымі філосафамі, што прапанавалі варыянты матэрыяльнай першакрыніцы свету, сталі, так званыя, [[Мілецкая школа|мілецкія]] «''фізікі''» — [[Фалес Мілецкі|Фалес]] (624—528 да н. э.), [[Анаксімандр]] (611—547 да н. э.) і [[Анаксімен]] (585—528 да н. э.). Яны меркавалі, што існуе некае [[Субстрат, філасофія|першарэчыва]], розныя спалучэнні і змяненні формаў якога ствараюць усе іншыя рэчывы. Вынікам для ўсіх рэчаў з'яўляецца вяртанне да першарэчыва. У Фалеса гэтай [[Першаматэрыя|першаматэрыяй]] з'яўлялася [[вада]], у Анаксімандра — некі «''[[апейрон]]''» як нявызначаная бяз'якасная матэрыя, у Анаксімена — [[паветра]].
 
Анаксімен, [[Ідэй Гімерыйскі]] і [[Дыяген Апаланійскі]] меркавалі, што ўсё ўзнікае з паветра. [[Геракліт]] і [[Гіпас з Метапонта]] думалі, што ўсё ўзнікае з [[Агонь|агню]]. Па меркаванні [[Энапід Хіёскі|Энапіда Хіёскага]], малодшага сучасніка [[Анаксагор з Клазаменаў|Анаксагора]], усё ўзнікае з агню і паветра.
 
У той жа час не ставілася пытанне аб першаснасці матэрыі або [[Дух, філасофія|духу]]. Богі[[Бажаство|Божаствы]] вызнаваліся за неад'емную частку [[Сусвет|сусвету]], а [[Душа|душой]] маглі надзяляць любыя аб'екты.
 
[[Арыстоцель]] інтэрпрэтаваў вучэнні ранейшых філосафаў скрозь прызму ўласнага вучэння як перадбачыўшых вучэнне аб матэрыяльным «''архэ''» (пачатку) («''Метафізіка''» II 3—9, «''Фізіка''» I, 2 слл.). У адпаведнасці з гэтым разуменнем, тэрмін «''архэ''», які выкарыстоўваўся [[Перыпатэтыкі|перыпатэтыкамі]], і «''архэ''» іянічныхіанічных філосафаў адрозніваюцца па ўкладзеным у яго сэнсе.
 
Найбольш паслядоўна праводзілі матэрыялістычную лінію кітайскі філосаф Ван Чун, індыйскія мысліцелі школы [[Чарвака|чарвакі]], [[Леўкіп]], [[Дэмакрыт]], [[Эпікур]] і [[Лукрэцый|Лукрэцый Кар]]. Для антычнага ўяўлення аб матэрыяльным свеце, асабліва для Эпікура, характэрны акцэнт на асабістае самаўдасканальванне чалавека: вызваленне яго ад страху перад багамі, ад усіх жарсцей і набыццё здольнасці быць шчаслівым у любых абставінах.
 
Найбольш яскрава барацьба паміж матэрыялізмам і [[Ідэалізм|ідэалізмам]] у антычнай філасофіі выяўлялася як барацьба супрацьлеглых тэндэнцый, або ліній, Дэмакрыта і [[Платон|Платона]].{{philo-stub}}
{{Філасофскія светапогляды}}