Індэпэндэнс II: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Independence-fjord.svg|thumb|Культуры Індэпэндэнс I і Індэпэндэнс II у Грэнландыі]]
'''Індэпэндэнс II''' ({{lang-da|Independence II}}) — [[археалагічная культура]] [[палеаэскімосы|палеаэскімосаў]] на поўначы і паўночным усходзе [[Грэнландыя|Грэнландыі]] у раёне вакол [[фіёрд]]а [https://goo.gl/maps/uTHZujTu5p62 Індэпэндэнс]. Існавала ў [[8 стагоддзе да н. э.|VIII]] - [[2 стагоддзе да н. э.|II]] стст. да н. э. Вылучана [[археалогія|археолагамі]] як самастойная ў [[1956]] г., раней лічылася адгалінаваннем [[археалогія|культуры Індэпэндэнс I]].
 
Лічыцца, што культура Індэпэндэнс II належыла носьбітам археалагічных культур - папярэднікаў [[Археалагічная культура Дорсет|культуры Дорсет]]. Яны перасяліліся ў Грэнландыю праз паўночныя астравы [[Канадскі Арктычны архіпелаг|Канадскага Арктычнага архіпелага]] і выкарыстоўвалі ідэнтычныя прылады працы. На поўначы Грэнландыі паселішчы размяшчаліся каля [[возера|азёр]] і ўглыбіні фіордаў. На ўсходзе — каля знешняй часткі фіордаў і на малых астравах. Носьбіты Індэпэндэнс II жылі невялікімі групамі да 20 - 40 чалавек у круглявых, відавочна скураных хацінах з агменем пасярэдзіне. Палявалі на сухапутных і марскіх [[жывёлы|жывёл]], займаліся [[рыбалоўства]]м. Большасць знойдзеных прылад працы выраблены з [[косць|косці]] і [[драўніна|драўніны]], аднак сустракаюцца [[Крэмній|крамянёвыя]] [[мікраліты]].