Матэрыялізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
Найбольш паслядоўна праводзілі матэрыялістычную лінію кітайскі філосаф Ван Чун, індыйскія мысліцелі школы [[Чарвака|чарвакі]], [[Леўкіп]], [[Дэмакрыт]], [[Эпікур]] і [[Лукрэцый|Лукрэцый Кар]]. Для антычнага ўяўлення аб матэрыяльным свеце, асабліва для Эпікура, характэрны акцэнт на асабістае самаўдасканальванне чалавека: вызваленне яго ад страху перад багамі, ад усіх жарсцей і набыццё здольнасці быць шчаслівым у любых абставінах.
 
Найбольш яскрава барацьба паміж матэрыялізмам і [[Ідэалізм|ідэалізмам]] у антычнай філасофіі выяўлялася як барацьба супрацьлеглых тэндэнцый, або ліній, Дэмакрыта і [[Платон|Платона]].{{philo-stub}}
 
=== Сярэдневякоўе ===
У [[Сярэдневякоўе|сярэднія вякі]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ва ўмовах дамінавання [[Хрысціянская філасофія|хрысціянскай філасофіі]] матэрыялістычныя погляды сышлі на другі план перад [[Ідэалізм|ідэалістычнай філасофіяй]]. Акрамя сацыяльных і рэлігійных прычын, гэтаму спрыялі таксама прычыны [[Эпістэмалогія|гнасеалагічнага]] характару. Матэрыялізм да эпохі сярэдневякоўя аказаўся няздольным высветліць адносіны мыслення да матэрыі, раскрыць паходжанне свядомасці. Афіцыйная царкоўная ідэалогія ў Заходняй Еўропе з вучэння Арыстоцеля запазычыла некаторыя рэакцыйныя ідэі і, у той жа момант, адмовілася ад некаторых прагрэсіўных.
 
У эпоху росквіту сярэдневякоўя, з XI—XII стст. у еўрапейскай схаластыцы распалілася спрэчка паміж наміналізмам і рэалізмам, якая ў канцы XIII ст. часткова выйшла за межы ўласна схаластыкі. Так, брытанскі наміналіст Дунс Скот (1266—1308) задаваўся пытаннем, ці здольная матэрыя мысліць. Уільям Окам (1285—1349), развіваючы тэндэнцыю Дунса Скота, сцвярджаў, што толькі індывідуумы і ўяўляюць сабой сапраўдную, існуючую па-за суб'ектам, аб'ектыўную рэальнасць.{{philo-stub}}
{{Філасофскія светапогляды}}