Матэрыялізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
У [[Сярэдневякоўе|сярэднія вякі]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ва ўмовах дамінавання [[Хрысціянская філасофія|хрысціянскай філасофіі]] матэрыялістычныя погляды сышлі на другі план перад [[Ідэалізм|ідэалістычнай філасофіяй]]. Акрамя сацыяльных і рэлігійных прычын, гэтаму спрыялі таксама прычыны [[Эпістэмалогія|гнасеалагічнага]] характару. Матэрыялізм да эпохі сярэдневякоўя аказаўся няздольным высветліць адносіны мыслення да матэрыі, раскрыць паходжанне свядомасці. Афіцыйная царкоўная ідэалогія ў Заходняй Еўропе з вучэння Арыстоцеля запазычыла некаторыя рэакцыйныя ідэі і, у той жа момант, адмовілася ад некаторых прагрэсіўных.
 
У эпоху росквіту сярэдневякоўя, з XI—XII стст. у еўрапейскай схаластыцы распалілася спрэчка паміж наміналізмам і рэалізмам, якая ў канцы XIII ст. часткова выйшла за межы ўласна схаластыкі. Так, брытанскі наміналіст Дунс Скот (1266—1308) задаваўся пытаннем, ці здольная матэрыя мысліць. Уільям Окам (1285—1349), развіваючы тэндэнцыю Дунса Скота, сцвярджаў, што толькі індывідуумы і ўяўляюць сабой сапраўдную, існуючую па-за суб'ектам, аб'ектыўную рэальнасць. Прыродазнавец Роджэр Бэкан (1214—1292) паспрабаваў замяніць схаластычную сілагістыку вопытным даследаваннем прыроды. Аднак ані Роджэр Бэкан, ані наміналісты не з'яўляліся матэрыялістамі ў сучасным сэнсе гэтага слова, бо мыслілі паняццямі і вобразамі ў межах ідэалістычных уяўленняў свайго часу, але яны сталі папярэднікамі для матэрыялістычных ідэй Новага часу.{{philo-stub}}
{{Філасофскія светапогляды}}