Розніца паміж версіямі "Матэрыялізм"

2 019 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
У XVIII ст. адначасова з паглыбленнем метафізічных, механістычных уяўленняў аб матэрыі і руху ў асобных сістэмах матэрыялізму таго часу ўзніклі і ўзмацніліся імкненні пераадолець гэты разрыў: матэрыялісты спрабавалі разглядаць целы прыроды як тыя, што маюць унутраную актыўнасць, рух, хаця сам гэты рух трактаваўся як механічны. Такія, напрыклад, былі погляды ў картэзіянстве, у атамна-кінетычнай канцэпцыі М. В. Ламаносава, у ідэі Джона Толанда аб непадзельнасці матэрыі і руху, у дынамічным атамізме Руджара Бошкавіча і яго паслядоўніка Джозефа Прыстлі.
 
У сучасным сэнсе матэрыялізм зарадзіўся ў працах Томаса Гобса. Буйны росквіт матэрыялізму назіраўся ў эпоху французскага Асветніцтва (Ж. Ламетры, П. Гольбах, Д. Дзідро), але ў гэты перыяд застаўся механістычным і рэдукцыянісцкім (г. зн. схільнасцю адмаўляць спецыфіку складанага, абагульняючы ўсё да простага). Англійскую матэрыялістычную думку ў той час пазіцыянавалі такія мысліцелі, як Джон Толанд, Энтані Колінз, Дэвід Гартлі і Джозеф Прыстлі.{{philo-stub}}
 
Дыялектыка як цэльнае вучэнне ўзнікла пазней на глебе нямецкага ідэалізму. У матэрыялістычных поглядах таго часу пераважалі метафізіка і механіцызм, аднак элементы дыялектыкі сустракаліся ўжо і ў Рэнэ Дэкарта, Дэні Дзідро, М. В. Ламаносава, Джозефа Прыстлі, Джона Толанда, Руджэра Бошкавіча і інш.
 
Галоўным кірункам развіцця матэрыялізму ў XIX ст. з'явілася ўзбагачэнне яго дыялектыкай. Дыялектыка найвышэйшага развіцця дасягнула на глебе ідэалізму ў філасофіі Гегеля. Па меры развіцця матэрыялізму аб'ектыўна ўзнікла задача злучэння дыялектыкі з матэрыялізмам. Гэты працэс пачаўся ў XIX ст., але не быў даведзены да канца прадстаўнікамі расійскага матэрыялізму: А. І. Герцэнам, В. Р. Бялінскім, М. А. Дабралюбавым, М. Г. Чарнышэўскім, якія, працягваючы матэрыялістычныя ідэі М. В. Ламаносава і А. М. Радзішчава, зрабілі спробу злучыць матэрыялізм з дыялектыкай Гегеля. Вялікі крок наперад на гэтым шляху зрабіў нямецкі філосаф Людвіг Феербах, калі адкінуў абсалютную ідэю Гегеля, якая грала ў гегелеўскай сістэме ролю «''тварца ўсяго існага''». Аднак разам з абсалютным матэрыялізмам ён адкінуў і дыялектыку.{{philo-stub}}
{{Філасофскія светапогляды}}