Розніца паміж версіямі "Матэрыялізм"

5 014 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
Дыялектыка як цэльнае вучэнне ўзнікла пазней на глебе нямецкага ідэалізму. У матэрыялістычных поглядах таго часу пераважалі метафізіка і механіцызм, аднак элементы дыялектыкі сустракаліся ўжо і ў Рэнэ Дэкарта, Дэні Дзідро, М. В. Ламаносава, Джозефа Прыстлі, Джона Толанда, Руджэра Бошкавіча і інш.
 
Галоўным кірункам развіцця матэрыялізму ў XIX ст. з'явілася ўзбагачэнне яго дыялектыкай. Дыялектыка найвышэйшага развіцця дасягнула на глебе ідэалізму ў філасофіі Гегеля. Па меры развіцця матэрыялізму аб'ектыўна ўзнікла задача злучэння дыялектыкі з матэрыялізмам. Гэты працэс пачаўся ў XIX ст., але не быў даведзены да канца прадстаўнікамі расійскага матэрыялізму: А. І. Герцэнам, В. Р. Бялінскім, М. А. Дабралюбавым, М. Г. Чарнышэўскім, якія, працягваючы матэрыялістычныя ідэі М. В. Ламаносава і А. М. Радзішчава, зрабілі спробу злучыць матэрыялізм з дыялектыкай Гегеля. Вялікі крок наперад на гэтым шляху зрабіў нямецкі філосаф Людвіг Феербах, калі адкінуў абсалютную ідэю Гегеля, якая грала ў гегелеўскай сістэме ролю «''тварца ўсяго існага''». Аднак разам з абсалютным матэрыялізмам ён адкінуў і дыялектыку.{{philo-stub}}
 
Вызначаючы ўплыў на еўрапейскую філасофію матэрыялізм набыў у XIX ст. (К. Маркс, Ф. Энгельс, Л. А. Феербах, Д. Ф. Штраус, Я. Молешот, К. Фохт, Л. Бюхнер, Э. Гекель, Я. Дзюрынг).
 
==== Дыялектычны матэрыялізм ====
Задачу злучэння матэрыялізму з дыялектыкай упершыню вырашылі Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс. Асноўнымі крыніцамі дыялектычнага матэрыялізму паслужылі гегелеўская дыялектыка і французскі матэрыялізм XVIII ст. праз матэрыялізм Феербаха. Такі падыход Маркса дазволіў сістэматызаваць гісторыка-філасофскі матэрыял, які ўжо меўся ў практыцы, перавесці дыялектыку на базу матэрыялізму і надаць матэрыялістычнаму светапогляду форму цэласнага вучэння.
 
Аб'яднанне матэрыялізму і дыялектыкі ў марксісцкай філасофіі ў XIX ст. пакінула вельмі моцны ўплыў на філасофію XIX—XX стст. Адным з заўважных бакоў такога змянення ў гісторыі філасофскай думкі стала распаўсюджванне матэрыялістычных поглядаў на гісторыю развіцця грамадства, што атрымалі назву гістарычнага матэрыялізму.
 
==== Гістарычны матэрыялізм ====
У адпаведнасці з пануючымі ідэалістычнымі ўяўленнямі, прынята было лічыць, што ход гісторыі абумоўлены толькі суб'ектыўнай воляй і ўчынкамі лідараў і не мае асобнай самастойнай аб'ектыўнай накіраванасці. Так, Гегель у сваёй працы «''Філасофія гісторыі''» зрабіў здагадку, што ў аснове гістарычнага працэсу ляжыць найвышэйшая ідэя, што развіваецца самастойна, ідэальны пачатак, сусветная душа, якая становіцца аб'ектыўнай неабходнасцю для ўсіх астатніх. Маркс, развіваючы дыялектыку Гегеля, зрабіў здагадку, што прычынай і рухаючай сілай гістарычнага развіцця з'яўляюцца ўнутраныя супярэчнасці ў вытворчай сферы, якія з развіццём грамадства набываюць форму класавай барацьбы. Па меркаванні Маркса, гэта прычына аб'ектыўная і не так моцна залежыць ад канкрэтных людзей, што ўдзельнічаюць у гістарычных працэсах, як мяркуюць прыхільнікі ідэалізму.
 
У адпаведнасці з матэрыялістычнай дыялектыкай самога Маркса, вытворчыя адносіны вызначаюцца ўзроўнем развіцця вытворчых сіл. На падставе гэтага Маркс прапанаваў сваю версію перыядызацыі гісторыі, сцвярджаючы, што развіццё чалавечага грамадства праходзіць праз 5, так званых, «''грамадска-эканамічных фармацый''». У сваіх позніх працах да раней прапанаваных фармацый Маркс дадаў яшчэ 3 новыя «''спосабы вытворчасці''»: «''антычны''», «''германскі''» і «''азіяцкі''».
 
Далейшае развіццё дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму ў канцы XIX — пачатку XX стст. было звязана з працамі У. І. Леніна. З улікам назапашаных да гэтага часу натуральных ведаў Ленін даў сваё вызначэнне матэрыі — «''…філасофская катэгорыя для пазначэння аб'ектыўнай рэальнасці, якая дадзена чалавеку ў адчуваннях яго, якая капіруецца, фатаграфуецца, адлюстроўваецца нашымі адчуваннямі, існуючы незалежна ад іх''».
 
== Сучасныя тэорыі ==
{{Філасофскія светапогляды}}