Матэрыялізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
 
== Сучасныя тэорыі ==
У XX ст. у заходняй філасофіі матэрыялізм развіваўся пераважна як механістычны, але ў шэрага заходніх філосафаў-матэрыялістаў захоўваўся інтарэс і да дыялектыкі.
{{Філасофскія светапогляды}}
 
Да матэрыялізму часта адносяць натуралізм, бо ён не адводзіць чалавеку асаблівага месца ў прыродзе; эмпірызм, які расцэньвае як рэальнае толькі тое, што можа быць праверана толькі праз натуральнанавуковыя метады; неапазітывізм, які ад пачатку адмаўляе тлумачэнне духоўна-душэўнай сутнасці спраў. Аднак пазітывізм і неапазітывізм матэрыялізмам усё жа назваць нельга, бо абедзве філасофскія канцэпцыі адхіляюць саму пастаноўку пытання аб самастойным існаванні якога-ніякога быцця па-за мысленнем суб'екта, які пазнае; лічыць магчымым толькі аналіз адчуванняў і мовы, што іх сістэматызуе. Часткова матэрыялістычная таксама філасофія Бертрана Расела і яго школы: хаця Расел і адмаўляе паняцце субстанцыі, мысленне ён вызнае за клас падзей у мозгу чалавека.
 
У сучаснай філасофіі канца XX і пачатку XXI стст. матэрыялізм прадстаўлены філасофскім кірункам «''анталагічнай філасофіі''», відным прадстаўніком якога з'яўляецца амерыканскі філосаф Бары Сміт. Філасофскі матэрыялізм менавіта таму можна назваць самастойным кірункам філасофіі, што ён вырашае шэраг праблем, пастаноўка якіх выключаецца іншымі кірункамі філасофскага пазнання.{{Філасофскія светапогляды}}
 
[[Катэгорыя:Матэрыялізм|*]]